Перайсці да зместу

Узбекскі лацінскі алфавіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Узбекскі лацінскі алфавіт — алфавіт узбекскай мовы на аснове лацінскага алфавіту. Сённяшняя версія распрацавана і ўведзена ў 1993 годзе. Перыяд, адведзены для пераходу ўсёй узбекскай друкарскай справы на новы алфавіт скончыўся ў 2005 годзе, але і дагэтуль тэксты ўзбекскай мовы друкуюцца ў двух алфавітах: лацініцы і кірыліцы.

Асаблівасць цяперашняй версіі ўзбекскага алфавіту ў тым, што ён не выкарыстоўвае дыякрытыкаў — толькі стандартныя 25 літар з базавага лацінскага алфавіту апостраф, які выкарыстоўваецца як мадыфікатар літар «o» і «g», а таксама абазначае ʔ (glottal stop).

Лацінскі алфавіт IPA
A a /a, æ/
B b /b/
D d /d/
E e /e/
F f /ɸ/
Gg /g/
H h /h/
I i /i, ɨ/
J j /dʒ/
K k /k/
L l /l/
M m /m/
N n /n/
O o /ɒ/
P p /p/
Q q /q/
R r /r/
S s /s/
T t /t/
U u /u, y/
V v /w/
X x /χ/
Y y /j/
Z z /z/
O’ o’ /o, ø/
G’ g’ /ʁ/
Sh sh /ʃ/
Ch ch /tʃ/
' /ʔ/