Убангі
Убангі | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 2272 км |
Басейн | 754 830 км² |
Расход вады | ад 1 000 да 14 000 м³/с (у вусці) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | сутокі рэк Уэле і Мбому |
• Каардынаты | 4°07′23″ пн. ш. 22°26′07″ у. д.HGЯO |
Вусце | рака Конга |
• Месцазнаходжанне | за 90 км ад горада Мбандака |
• Каардынаты | 0°30′39″ пд. ш. 17°42′30″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | рака Конга |
|
|
Краіны | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Уба́нгі (англ.: Ubangi River, Oubangui River[1]) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, буйнейшы[2] правы прыток ракі Конга.
Даўжыня ракі 2272[2] км, ад вытока ракі Уэле — 3402[2] км. Плошча вадазбору 754 830[2] км². Сярэдні расход вады ў вусці 5936[2] м³/с. Расход вады вагаецца ад 1000 м³/с у лютым—красавіку да 14 000 м³/с. Шырыня рэчышча ад 2,5 да 4 км[2]. Глыбіня каля вусця 11[2] м. Сілкаванне ракі пераважна дажджавое.
Вадацёк
[правіць | правіць зыходнік]Рака бярэ пачатак на мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга каля горада Джакама пры сутоках рэк Мбому і Уэле. Першыя 370 км рака цячэ ў заходнім напрамку, затым шырокай пятлёй паварочвае на паўднёвы захад, працякае затым праз сталіцу Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікі горад Бангі. Праз 100 км пасля Бангі Убангі ўтварае натуральную мяжу паміж ужо названымі дзяржавамі і з гэтага месца да вусця цячэ на ўсім працягу мяжы паміж Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Рэспублікай Конга. Убангі ўпадае ў Конга за 550 км ніжэй па цячэнні ад Бангі і за 90 км да паўднёвага захаду ад горада Мбандака. Пры ўпадзенні ў Конга ўтварае дэльту шырынёй 12[3] км. На рацэ вадаспады Элефан, Газбангі, Буалі і інш., а таксама парогі[2]. Рака суднаходная на працягу 650 км (да горада Бангі), у час высокага ўзроўню вады — да месца зліцця вытокаў[3].
Прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Буйнейшыя прытокі:
- правыя — Нуабале, Ібенга, Лабайе, Кота, Мпока;
- левыя — Гіры, Луа[2].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- География. Современная иллюстрированная энциклопедия. — М.: Росмэн. Под редакцией проф. А. П. Горкина. 2006. (руск.)
- Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. 2006. (руск.)
- Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 490. — 671 с. с илл. (руск.)