Перайсці да зместу

УАЗ-452

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з УАЗ-3909)
УАЗ-452 (УАЗ-3741)
Агульныя даныя
Вытворца: УАЗ
Выпуск: УАЗ-452 : 1965–1985
УАЗ-3741 : 1985–ц.ч.
Зборка:  СССР  Расія
ЗМЗ-402, ЗМЗ-4091, УМЗ-4213
4-х хуткасная ручная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4474 мм
4440 мм (УАЗ-3741)
Шырыня: 2100 мм
Вышыня: 2355 мм
2101 мм (УАЗ-3741)
Колавая база: 2550 мм
2300 мм (УАЗ-3741)
Маса: 1845 кг
1805 кг (УАЗ-3741)
На рынку
Папярэднік
Папярэднік
 
Іншае
Аб'ём бака: 56 л

УАЗ-452 — сямейства паўнапрывадных грузапасажырскіх аўтамабіляў, якія серыйна вырабляюцца на Ульянаўскім аўтамабільным заводзе з 1965 года. З’яўляецца глыбокай мадэрнізацыяй УАЗ-450. У 1985 годзе была праведзена мадэрнізацыя мадэлі ў выніку чаго яно атрымала новыя індэксы, базавы фургон атрымаў пазначэнне «УАЗ-3741».

Нягледзячы на архаічнасць канструкцыі выпускаецца дагэтуль. У цяперашні час для пазначэння сямейства вытворца выкарыстоўвае абрэвіятуру СГР (руск.: старый грузовой ряд).

У 1965 адбылася мадэрнізацыя аўтамабіля «УАЗ-450». У першую чаргу, новая мадэль атрымала рухавік ГАЗ-21 і 4-ступеньчатую каробку перадач. Змянілася афармленне пярэдняй панэлі. Гэтая мадэль атрымала індэкс «УАЗ-452». Грузападымальнасць была павялічана да 1000 кг.

У 1966 аўтамабіль «УАЗ-452Д» быў узнагароджаны залатым медалём на Маскоўскай міжнароднай выставе сельгастэхнікі. 18 лютага 1974 года з канвеера сышоў мільённы УАЗ. У лістападзе 1977 года мадэль «УАЗ-452» атрымала Знак Якасці.

У другой палове 1970-х аўтамабілі атрымалі новую святлатэхніку: спераду паставілі новыя паказальнікі паваротаў ПФ-130, а ззаду — ліхтары ФП-132. Новая святлатэхніка запатрабавала змяненняў штампаў пярэдняй кузаўной панэлі, задніх вуглавых панэляў і штампаў падлогі. З-за ўстаноўкі фары задняга ходу і ліхтара асвятлення нумарнога знака змянілася і вонкавая панэль левай паловы задніх дзвярэй. Таксама з’явіліся новыя люстэркі.

У 1985 годзе была ажыццяўлена мадэрнізацыя мадэльнага шэрагу, разам з чым змяніліся індэксы мадыфікацый.

  • УАЗ-452, УАЗ-3741 — суцэльнаметалічны фургон.
  • УАЗ-452Д, УАЗ-3303, УАЗ-33036 — бартавы грузавік з двухмеснай кабінай.
  • УАЗ-452К — эксперыментальны 16-мясцовы трохвосевы аўтобус колавай формулы 6×4 (1973 г).
  • УАЗ-452П — седлавы цягач.
УАЗ-452

УАЗ-452, УАЗ-3741 — суцэльнаметалічны фургон.

  • УАЗ-374106 — экспартная мадыфікацыя для краін з умераным кліматам.
  • УАЗ-374107 — экспартная мадыфікацыя для краін з трапічным кліматам.
  • УАЗ-37411 — мадыфікацыя з экранаваным электраабсталяваннем (замена мадыфікацыі 452Э).
  • УАЗ-374116 — экспартная мадыфікацыя з экранаваным электраабсталяваннем для краін з умераным кліматам.
  • УАЗ-374117 — экспартная мадыфікацыя з экранаваным электраабсталяваннем з трапічным кліматам.

УАЗ-452А, УАЗ-3962

[правіць | правіць зыходнік]
УАЗ-3962

УАЗ-452А — санітарны аўтамабіль. Меў два варыянты абсталявання салона — цывільны і ваенны. Цывільная версія мела адны насілкі і тры месцы для лекараў, ваенная дазваляла размясціць насілкі для чатырох пацыентаў (параненых). У ваеннай версіі ўсе вокны можна было завесіць шчыльнымі брызентавымі фіранкамі, якія скручваліся ў рулоны.

УАЗ-452А серыйна выпускалася з 1966 па 1985 год, за гэты час Ульянаўскі аўтазавод пабудаваў крыху больш за 166 000 санітарных УАЗ-452А. Да таго ж — 1849 экспартных УАЗ-452АЭ, 1245 машын трапічнай мадыфікацыі УАЗ-452АТ і 393 паўночныя машыны УАЗ-452АС[1].

У 1985 годзе санітарная мадыфікацыя атрымала пазначэнне УАЗ-3962. У першы год вытворчасці УАЗ-3962 выпускалі паралельна з УАЗ-452А. У той год было выраблена 4035 асобнікаў УАЗ-452А і 7496 асобнікаў УАЗ-3962.

УАЗ-452В, УАЗ-2206

[правіць | правіць зыходнік]
УАЗ-22069, прататып з палепшаным аздабленнем

УАЗ-452В — 10-мясцовы мікрааўтобус.

Пасля мадэрнізацыі 1985 года атрымаў індэкс 2206. Некаторы час выпускаліся аўтамабілі пераходнай версіі УАЗ-2206-01.

Існавалі ўзоры з палепшаным аздабленнем і версіі з рознай планіроўкай салона. Камплектацыі: «03» — 6 месцаў, «04» — 6 месцаў і столік, «013» — люкс.

  • УАЗ-22069 — з рухавікамі УМЗ-4218 і ЗМЗ-4104.10 (2,89 л; 84 к.с./61,8 кВт і 85 к.с./62,5 кВт адпаведна).


УАЗ-3909

УАЗ-3909 — грузапасажырскі аўтамабіль. Кузаў — з пасажырскім салонам у пярэдняй частцы і, аддзеленым перагародкай, закрытым грузавым адсекам, з доступам да яго праз заднія дзверы.

УАЗ-33036

УАЗ-33036 (1996—ц.ч.) — бартавы грузавік з двухмеснай кабінай з павялічанай колавай базай. У параўнанні з УАЗ-3303 мае падоўжаную на 250 мм колавую базу. Павялічыўся і памер бартавой платформы — 2680×1870 мм, вышыню бартоў панізілі да 400 мм, а пагрузачную вышыню — на 10 см (960 мм). Бартавая платформа — металічная. Грузападымальнасць — 1,3 т.

Абсталёўваўся маторамі ЗМЗ-4021.10 магутнасцю 90 к.с. (УАЗ-330362-03), ЗМЗ-4104.10 магутнасцю 96 к.с. (УАЗ-330362), ЗМЗ-40911.10 магутнасцю 112 к.с. (УАЗ-330365).

УАЗ-39094

УАЗ-39094 (1999—ц.ч.) — мадыфікацыя бартавога УАЗ-3303 з пяцімеснай кабінай і металічнай бартавой платформай.

УАЗ-39095

УАЗ-39095 — бартавы грузавік з павялічанай палутарнай кабінай са спальным месцам і з павялічанай колавай базай. Дзякуючы 340-міліметровай устаўцы паміж дзвярыма і задняй сценкай за сядзеннямі размясцілі адкідную паліцу 1780×510 мм. Пад паліцай па баках маторнага адсека — дзве багажныя нішы аб’ёмам каля 120 л кожная.

Колавая база — 2530 мм, грузападымальнасць — 1 т.

Апісанне канструкцыі

[правіць | правіць зыходнік]

Кузаў аўтамабіля — суцэльнаметалічны, паўнясучы, вагоннага тыпу.

Рухавік «ЗМЗ-402» — карбюратарны, радны, 4-х цыліндровы з вадкасным ахалоджваннем і працоўным аб’ёмам 2,4 л. Рухавікі «ЗМЗ-4091» і «УМЗ-4213» радныя, 4-цыліндравыя з вадкасным ахалоджваннем і працоўным аб’ёмам 2,7 л і 2,89 л адпаведна. Ёмістасць паліўнага бака складае 56 л.

Каробка перадач — чатырохступеньчатая з механічным прывадам выключэння счаплення. Раздатачная каробка — двухступеньчатая, з муфтай уключэння пярэдняга моста. Кіраванне каробкай перадач і раздатачнай каробкай ажыццяўлялася праз сістэму цяг з прамежкавымі рычагамі. Круцільны момант ад каробкі перадач да раздатачнай каробкі перадаецца праз прамежкавы карданны вал. Счапленне — аднадыскавае, прывад выключэння — гідраўлічны.

Пярэдні мост падключаецца прымусова і жорстка, без дыферэнцыяла. Каб падключыць пярэдні мост, неабходна перавесці ў адпаведнае становішча рычаг раздатачнай каробкі і ўвесці паўвосі ў зачапленне са ступіцамі. Для гэтага спецыяльным шасцісценнікам вялікага дыяметра закручваюць гайкі ступіц на пярэднім мосце.

Падвеска — залежная, рысорная з рычажна-поршневымі амартызатарамі. Рулявы механізм — глабаідальны чарвяк і двухгрэбневы ролік.

Рабочыя тармазы — двухконтурныя барабанныя, з гідраўлічным прывадам. На машынах выпуску да 1980 года ўстанаўлівалі ўзмацняльнікі тармазоў гідравакуумнага тыпу, а пасля — вакуумнага. Стаяначны тормаз — трансмісійны, размешчаны на раздатачнай каробцы і прыводзіцца ў дзеянне рычагом пры дапамозе гнуткага троса.

З сакавіка 2011 года былі дададзеныя: сістэма ABS, гідраўзмацняльнік руля, рамяні бяспекі. Таксама пачалі усталёўвацца эрганамічныя сядзенні ад ВАЗ-2110.

Тэхнічныя дадзеныя

[правіць | правіць зыходнік]
  • Рухавікі: ЗМЗ-402 (2,4 л, карбюратарны), ЗМЗ-4091 (2,7 л, інжэктарны), УМЗ-4213 (2,8 л, інжэктарны)
  • Каробка перадач: чатырохступеньчатая;
  • Памеры: даўжыня — 4474 мм, шырыня — 2100 мм, вышыня — 2355 мм, колавая база — 2550 мм;
  • Вага: 1845 кг.
  • "УАЗ-3741". Автолегенды СССР(руск.). No. 197. «DeAgostini». 2016. ISSN 2071-095X.
  • "УАЗ-33036". Автолегенды СССР(руск.). No. 215. «DeAgostini». 2017. ISSN 2071-095X.
  • От головастика — к лягушке?(руск.) // За рулём : часопіс. — 2002. — № 01. — С. 34-35.