Тэрмез
Выгляд
Горад
| ||||||||||||||||||||||||
Тэрме́з (узб.: Termiz, Термиз) — горад ва Узбекістане, адміністрацыйны цэнтр Сурхандар’інскага вілаета.
Насельніцтва — 136,2 тыс. жыхароў (1 студзеня 2014 года). Самым паўднёвы горад Узбекістана. Размешчаны на правым беразе Амудар’і, па якой праходзіць мяжа з Афганістанам, пры ўпадзенні ў яе Сурхандар’і, за 490 км на паўднёвы захад ад Ташкента (па дарозе 708 км).
Побач з Тэрмезам знаходзіцца «Мост Дружбы» — адзіны на дзяржаўнай мяжы Узбекістана з Афганістанам, які злучае Тэрмез з горадам Хайратон (60 км да Мазары-Шарыфа).
Чыгуначная станцыя, міжнародны рачны порт, аэрапорт. За 40 км на паўночны ўсход ад Тэрмеза размешчаны ваенны аэрадром «Какайды».
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Таццяна Міхайлаўна Казлова (нар. 1944) — беларускі архітэктар.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тэрмез
- Сайт горада Тэрмез Архівавана 28 сакавіка 2020.