Тэплык
Населены пункт
Тэплык
| ||||||||||||||||||||||||
Тэплык[2] (укр.: Теплик) — пасёлак гарадскога тыпу ў Вінніцкай вобласці Украіны. Былы[3] раённы цэнтр. Цэнтр тэрытарыяльнай грамады. Размешчаны за 130 км на паўднёвы ўсход ад Вінніцы недалёка ад адміністрацыйнай мяжы з Чаркаскай вобласцю.
У гістарычных крыніцах сустракаецца і іншая назва паселішча — Смілгарад. Паселішча ўзнікла як умацаваны памежны пункт на поўдні Вялікага Княства Літоўскага. Падземныя хады і пячоры, якія былі выкапаныя ў тыя часы, захаваліся да гэтага часу. У іх жыхары хавалі сваю маёмасць падчас нападаў татарскіх орд. Факт існавання паселішча ў канцы XV стагоддзя пацвярджаецца тым, што ў гэты час быў прадастаўлены прывілей караля і вялікага князя Аляксандра заможнай сям’і Кішкаў. У XV—XVI стагоддзях Тэплык быў невялікім мястэчкам, якое падвяргалася частым разбурэнням падчас варожых нападаў.
Зноскі
- ↑ Державна служба статистики України Чисельність наявного населення України на 1 січня 2018 року — Київ: Державна служба статистики України, 2018. Праверана 14 чэрвеня 2019.
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
- ↑ Постанова Верховної Ради України від 17 липня 2020 року № 807-IX
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Те́плик // Т. 25. Струнино — Тихорецк. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — С. 440. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Те́плик // Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — 1984. — С. 199. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)