Тэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Якаба Гагебашвілі
Тэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Якаба Гагебашвілі | |
---|---|
груз. იაკობ გოგებაშვილის სახელობის თელავის სახელმწიფო უნივერსიტეტი | |
Арыгінальная назва | груз. იაკობ გოგებაშვილის სახელობის თელავის სახელმწიფო უნივერსიტეტი |
Міжнародная назва | англ.: Telavi Iakob Gogebashvili State University |
Заснаваны | 1940 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Тэлаві |
Сайт | tsmu.edu |
Тэлаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Якаба Гагебашвілі (груз. იაკობ გოგებაშვილის სახელობის თელავის სახელმწიფო უნივერსიტეტი) — грузінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Тэлаві.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1940 годзе як Тэлаўскі педагагічны інстытут, з моманту свайго заснавання насіў імя грузінскага педагога і грамадскага дзеяча Якаба Гагебашвілі. У сувязі з 60-годдзем з дня свайго заснавання, у 1999 годзе яму быў прысвоены статус дзяржаўнага ўніверсітэта. Універсітэт з'яўляецца аўтаномнай дзяржаўнай вучэльняй. Навучанне праводзіцца на грузінскай мове. Навучанне ў універсітэце праходзіць у тры этапы: бакалаўрыят, магістратура і дактарантура. Ва ўніверсітэце таксама дзейнічае праграма вышэйшай прафесійнай адукацыі.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт адукацыі
- Факультэт аграрных навук
- Факультэт сацыяльных навук, бізнесу і права
- Гуманітарны факультэт
- Факультэт дакладных і прыродазнаўчых навук
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы