Тбілісі
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Тбілісі (груз. თბილისი, ⓘ — «цёплая крыніца») — самы буйны горад, сталіца Грузіі. Знаходзіцца ў Тбіліскай катлавіне, на рацэ Кура.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Да 1936 года па-беларуску горад меў назву Тыфліс, а па-грузінску — тфілісі (груз. ტფილისი) — старагрузінская назва. Сваю назву ён атрымаў з-за цёплых серных крыніц (у перакладзе з грузінскай «тбілі» (г.зн. састарэлае «тфілі») значыць «цёплы»).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паводле старой легенды сучасная тэрыторыя Тбілісі была пакрытая лясамі не пазней за 458 год. Найбольш шырока вядома варыянт легенды распавядае, што грузінскі цар Вахтанг I Гаргасалі адправіўся сюды на паляванне ў лясістую вобласць разам з сокаламі. Сокал караля нібыта быў злоўлены або паранены фазанам падчас палявання, пасля чаго абедзве птушкі ўпалі ў бліжэйшую гарачую крыніцу і памёрлі ад апёкаў. Цар Вахтанг быў настолькі ўражаны гарачымі крыніцамі, што вырашыў ссекчы лес і пабудаваць горад на яго месцы.
Археалагічныя даследаванні рэгіёна паказалі, што паселішча людзей на тэрыторыі Тбілісі было ўжо ў пачатку 4 тысячагоддзя да нашай эры. Пераемнік і сын Вахтанга, цар Дачы I Уджармелі, перанёс сталіцу з Мцхеты ў Тбілісі ў адпаведнасці з воляй памерлага бацькі. Тбілісі на той час не быў сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, бо на той час яна не ўключала ў сябе тэрыторыю Калхіды. Падчас панавання Дачы была пабудавана гарадская сцяна, якая стала новай мяжой горада. З VI стагоддзя Тбілісі хутка пашыраўся, дзякуючы спрыяльнаму стратэгічнаму размяшчэнню рэгіёна, які размешчаны ўздоўж важных гандлёвых маршрутаў паміж Еўропай і Азіяй.
Аднак дзякуючы такому спрыяльнаму размяшчэнню Тбілісі стаў аб'ектам суперніцтва паміж рознымі дзяржавамі рэгіёна ў розныя часы, як Рымскай імперыі, Персіі, арабскімі краінамі, Візантыйскай імперыі і туркамі-сельджукамі. Культурнае развіццё горада ў некаторай ступені залежала ад таго, хто кіраваў горадам у розны час, хоць горад і рэгіён у цэлым здолеў захаваць значную аўтаномію ад сваіх заваёўнікаў.
У 1122 годзе пасля цяжкіх баёў з сельджукамі войскі грузінскага караля Давіда Будаўніка ўступілі ў Тбілісі. Пасля бітвы Давід перанёс сваю рэзідэнцыю з Кутаісі ў Тбілісі, і зрабіў яго, такім чынам, сталіцай адзінай грузінскай дзяржавы, распачаўшы Залаты век Грузіі. З XII—XIII стагоддзяў Тбілісі стаў дамінуючым рэгіянальным цэнтрам з развітой эканомікай і сацыяльнай сістэмай. Да канца XII стагоддзя, насельніцтва Тбілісі дасягнула 100 тысяч чалавек. Горад таксама стаў важным літаратурным і культурным цэнтрам не толькі Грузіі, але і для ўсходняга праваслаўнага свету таго часу. Падчас царыцы Тамары выбітны паэт Шата Руставелі працаваў у Тбілісі падчас напісання сваёй легендарнай эпічнай паэмы «Віцязь у тыгравай шкуры».
Аднак, Залаты век доўжыўся не больш за стагодзтдзе. У 1226 годзе Тбілісі быў захоплены харэзмшахскай імперыяй шаху Джэлалам ад-Дзін Манкбурны. Падчас абароны горад быў моцна спустошаны мангольскім войскам. У 1236 годзе пасля зруйнавання, Грузія падтрапіла пад мангольскае панаванне. Сам народ падтрымліваў форму паўнезалежнасці, аднак Тбілісі знаходзіўся пад моцным уплывам манголаў на працягу наступнага стагоддзя і палітычна, і культурна. У 1320 годзе манголы былі гвалтоўна выгнаныя з Грузіі, і Тбілісі зноў стаў сталіцай незалежнай грузінскай дзяржавы. У 1366 годзе горад зведаў пошасць чумы.
З канца XIV да канца XVIII стагоддзя Тбілісі апынуўся пад уладай розных замежных захопнікаў у чарговы раз і некалькі разоў быў цалкам спалены. У 1386 годзе Тбілісі быў захоплены войскамі Тамерлана. У 1444 годзе горад быў захоплены і разбураны Джаханшахам, шахам горада Тэбрыз. З 1477 па 1478 гады Тбілісі быў захоплены плямёнамі Ак-Каюнлу Узун-Гасану. У 1522 годзе Тбілісі трапіў пад уладу Персіі, але пазней быў вызвалены ў 1524 годзе царом Давідам X. На працягу гэтага перыяду многія часткі Тбілісі былі рэканструяваны і адноўлены. Пачынаючы з 1555 года і далей з 1614 па 1747 гады, з невялікімі перапынкамі, у Тбілісі размяшчаўся гарнізон персідскіх войскаў і тут мелася рэзідэнцыя васальных да Персіі цароў Картлі. У далейшым персідскія кіраўнікі пачалі страчваць кантроль над рэгіёнам, таму, адчуваючы, што Грузія не была здольна аказваць супраць Персію ў аднаго, цар Іраклій II звярнуўся па дапамогу да Расійскай імперыі.
У 1801 годзе пасля таго, як грузінскае царства Картлі-Кахеты, з сталіцай у Тбілісі, было далучана да Расійскай імперыі, горад стаў цэнтрам Тбіліскай губерні. У XIX стагоддзі самай вялікай паводле колькасці была армянская дыяспара, якая, у нейкі момант, складала да 74,3 % насельніцтва[1].
Прыродныя ўмовы
[правіць | правіць зыходнік]Тбілісі размешчаны ў Тбіліскай катлавіне, працягнуўшыся вузкай паласой амаль на 30 км у даліне ракі Куры і па прылеглых схілах гор. Клімат субтрапічны, з працяглым мяккім летам і цёплай зімой.
- Сярэднегадавая тэмпература — 12,9 °C
- Сярэднегадавая хуткасць ветра — 1,5 м/с
- Сярэднегадавая вільготнасць паветра — 67 %
Клімат Тбілісі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 19,5 | 22,4 | 28,7 | 34,4 | 35,1 | 40,2 | 42,0 | 40,6 | 37,9 | 33,3 | 27,2 | 22,8 | 42,0 |
Сярэдні максімум, °C | 6,6 | 7,7 | 12,6 | 18,9 | 23,1 | 28,1 | 31,2 | 30,9 | 26,4 | 19,8 | 12,8 | 8,4 | 18,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 2,3 | 3,1 | 7,2 | 12,7 | 17,2 | 21,7 | 24,9 | 24,7 | 20,2 | 14,2 | 7,9 | 3,7 | 13,3 |
Сярэдні мінімум, °C | −0,8 | 0,0 | 3,2 | 8,4 | 12,4 | 16,5 | 19,8 | 19,5 | 15,4 | 10,4 | 4,9 | 1,3 | 9,3 |
Абсалютны мінімум, °C | −24,4 | −14,8 | −12,8 | −3,8 | 1,0 | 6,3 | 9,3 | 8,9 | 0,8 | −6,4 | −7,1 | −20,5 | −24,4 |
Норма ападкаў, мм | 17 | 19 | 27 | 51 | 47 | 58 | 29 | 48 | 37 | 24 | 29 | 17 | 396 |
Крыніца: Надвор'е і клімат |
Фаўна ваколіц горада вельмі разнастайная, сустракаюцца такія жывёлы як лісіцы, паласатыя гіены, шакалы, ваўкі. Шмат паўзуноў і птушак. У рэгіёне з мэтай аховы прыродных комплексаў і захавання біяразнастайнасці створаны Тбіліскі нацыянальны парк.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 2012 год у горадзе пражывала больш за 1,1 млн чалавек і гэты паказчык стала расце. Тбілісі з’яўляецца шматнацыянальным горадам, дзе пражываюць больш за 100 этнічных груп. Каля 89 % насельніцтва складаюць этнічныя грузіны, а сярод этнічных меншасцей большасць складаюць армяне, рускія і азербайджанцы. Акрамя таго на вуліцах горада можна пабачыць асецінаў, абхазаў, украінцаў, грэкаў, немцаў, яўрэяў, эстонцаў, курдаў, асірыйцаў і іншых. Афіцыйнай мовай з’яўляецца грузінская, акрамя яе распаўсюджаныя руская, армянская і азербайджанская.
|
Рэлігія
[правіць | правіць зыходнік]Больш за 95 % жыхароў Тбілісі вызнаюць хрысціянства ў розных яго формах, аднак большасць належыць да Грузінскай праваслаўнай царквы. Такссама ў горадзе прадстаўлена Руская праваслаўная царква і Армянская апостальская царква. Значна меншая доля насельніцтва вызначе іслам (каля 4 %), большасць з іх належыць да шыізму. Каля 2 % насельніцтва Тбілісі практыкуе іўдаізм. Тбілісі гістарычна вядомы рэлігійнай памяркоўнасцю. Гэта асабліва відавочна ў Старым горадзе, дзе мячэць, сінагога, а таксама розныя праваслаўныя цэрквы могуць быць размешчаны менш чым у 500 метраў адзін ад аднаго.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Тбіліская дзяржаўная акадэмія мастацтваў імя Апалона Кутатэладзэ
- Тбіліская дзяржаўная кансерваторыя імя Вано Сараджышвілі
- Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт
- Тбіліскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
- Грузінскі дзяржаўны ўніверсітэт тэатра і кіно імя Шата Руставелі
- Грузінскі ўніверсітэт Святога Андрэя Першазванага
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]Культура
[правіць | правіць зыходнік]Музеі
[правіць | правіць зыходнік]Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- / Іерусалім, Ізраіль / Дзяржава Палесціна (1998)[12][13]
- Інсбрук, Аўстрыя (9 кастрычніка 1982)[14][12][…]
- Адэса, Украіна (26 кастрычніка 1996)[15][12][…]
- Анкара, Турцыя (1996)[12]
- Астана, Казахстан (сакавік 2005)[12][13]
- Атланта, ЗША (10 кастрычніка 1987)[12][13]
- Афіны, Грэцыя (1997)[12]
- Баку, Азербайджан (1993)[12][16][…]
- Брысталь, Вялікабрытанія (12 ліпеня 1988)[12][13]
- Будапешт, Венгрыя (2011)[12][13]
- Бухарэст, Румынія (2009)[12][13]
- Більбаа, Іспанія (1989)[12][13]
- Варшава, Польшча (8 кастрычніка 2010)[12][17][…]
- Вільнюс, Літва (19 чэрвеня 2009)[18][19][…]
- Гуанчжоу, Кітай (2014)[13]
- Доха, Катар (2012)[12][13]
- Дублін, Ірландыя (2014)[13]
- Ерэван, Арменія (4 чэрвеня 1996)[20][13]
- Каір, Егіпет (2012)[12][13]
- Кракаў, Польшча (13 мая 2009)[12][21][…]
- Кіеў, Украіна (29 мая 1999)[22][12][…]
- Кішынёў, Малдова (14 кастрычніка 2011)[12][23][…]
- Лагас, Нігерыя
- Львоў, Украіна (2013)[24][12][…]
- Любляна, Славенія (7 кастрычніка 1977)[12][25][…]
- Люблін, Польшча (18 кастрычніка 2014)[26][27][…]
- Ліма, Перу (2018)[13]
- Лінкальн, ЗША (2013)[12][17]
- Масква, Расія
- Мінск, Беларусь (1994)[12][17]
- Нант, Францыя (1979)[12][17]
- Палерма, Італія (21 лістапада 1987)[28][12][…]
- Парыж, Францыя (1997)[17]
- Прага, Чэхія (2015)[12]
- Рыга, Латвія (3 красавіка 2007)[12][29][…]
- Саарбрукен, Германія (22 сакавіка 1975)[12][30][…]
- Санкт-Пецярбург, Расія (1999)[31]
- Сафія, Балгарыя (2016)[12][17]
- Стамбул, Турцыя (18 красавіка 2016)[12][32][…]
- Тэгеран, Іран (2015)[12][17]
- Харкаў, Украіна (13 чэрвеня 2012)[12][13][…]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Лейла Абашыдзэ (1929—2018) — кінаактрыса, народная артыстка Грузінскай ССР (1965).
- Авет Маркосавіч Авецісян
- Арцём Ісаакавіч Аліханьян
- Ціна Леванаўна Асаціяні
- Іосіф Мікалаевіч Ахвердаў
- Васіль Віктаравіч Воінкаў (1902—1986) — акцёр.
- Айкануш Багдасараўна Даніэлян
- Нікалаз Зэдэлашвілі (нар. 1983) — футбаліст, трэнер.
- Рафаел Саркісавіч Ісраелян
- Раман Ісідоравіч Кандраценка
- Вахтанг Канстанцінавіч Кікабідзэ — эстрадны спявак.
- Леў Аляксандравіч Куліджанаў
- Арпенік Аркадзьеўна Налбандзян
- Нар-Дос — армянскі пісьменнік
- Аляксандр Андрэевіч Праханаў
- Таццяна Аляксееўна Рудэнка (нар. 1953) — беларуская мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
- Міхаіл Саакашвілі — грузінскі палітычны і дзяржаўны дзеяч.
- Таццяна Мікалаеўна Скарута (1924—2007) — беларуская актрыса.
- Габрыэл Мкртычавіч Сундукян, армянскі пісьменнік, драматург, адзін з арганізатараў армянскага тэатра.
- Шара Мкртычэвіч Тальян — армянскі спявак.
- Тамара Цулукідзэ (1903—1991) — беларуска-грузінская празаік, драматург, крытык, перакладчыца.
- Мікалай Максімавіч Цыскарыдзэ
- Лавінія Аляксандраўна Бажбеук-Мелікян
- Роза Дзмітрыеўна Шэліхава (1924—2000) — беларускі архітэктар.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Ronald Grigor Suny (1994). The making of the Georgian nation. Indiana University Press. pp. 116-. ISBN 978-0-253-20915-3.
- ↑ а б Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 25. — С. 313.
- ↑ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / под ред. В. М. Котляков — 3-е изд. — М.: Большая российская энциклопедия, 2003. — С. 473. — 903 с. — ISBN 5-85270-216-1
- ↑ а б National Statistics Office of Georgia — 2010.
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 632. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ http://geostat.ge/cms/site_images/_files/georgian/census/2002/I tomi - saqarTvelos mosaxleobis 2002 wlis pirveli erovnuli sayovelTao aRweris Sedegebi.pdf
- ↑ Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 17 ліпеня 2024.
- ↑ http://geostat.ge/cms/site_images/_files/yearbook/Yearbook_2016.pdf Праверана 21 красавіка 2017.
- ↑ https://www.geostat.ge/en/modules/categories/93/regional-statistics
- ↑ https://geostat.ge/media/61959/1-3-qalaqebis-da-dabebis-mosaxleobis-ricxovnoba.xlsx
- ↑ (unspecified title) Праверана 6 кастрычніка 2024.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф х ц ч ш э ю я аа аб ав https://tbilisi.gov.ge/img/original/2018/6/12/tbilisiinfigures.pdf
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н http://economicforum.ge/img/original/2024/5/29/თბილისი_ციფრებში-Print-21.09.23.pdf
- ↑ https://www.innsbruck.gv.at/page.cfm?vpath=buergerinnen--politik/innsbruck-international/innsbrucks-partnerstaedte#tbilisi
- ↑ https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-partneri/tbilisi-gruziya/
- ↑ http://baku-ih.gov.az/az/page/26.html
- ↑ а б в г д е ё https://tbilisi.gov.ge/img/original/2024/4/22/თბილისი_ციფრებში_-_2023.pdf
- ↑ http://www.ivilnius.lt/pazink/apie-vilniu/miestai-partneriai
- ↑ http://tbilisi.gov.ge/img/original/2018/6/12/tbilisiinfigures.pdf
- ↑ https://www.yerevan.am/en/partner/sister-cities/
- ↑ https://www.krakow.pl/otwarty_na_swiat/2531,miasto,37,0,otwarty_na_swiat.html
- ↑ https://old.kyivcity.gov.ua/files/2018/2/15/Mista-pobratymy.pdf
- ↑ http://www.chisinau.md/pageview.php?l=ro&idc=1071&t=/Orasul/Descriere-orae/Tbilisi-Georgia&
- ↑ https://www.lvivrada.gov.ua/informacia/mista-partnery
- ↑ https://www.ljubljana.si/en/about-ljubljana/international-cooperation/intercity-cooperation/
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/tbilisi-gruzja,9132,w.html
- ↑ https://lublin.eu/lublin/wspolpraca-miedzynarodowa/miasta-partnerskie-i-zaprzyjaznione/3,strona.html
- ↑ https://www.comune.palermo.it/js/server/uploads/_20032019122906.pdf
- ↑ https://www.riga.lv/en/riga-twin-cities
- ↑ https://www.saarbruecken.de/rathaus/saarbrueckens_staedtepartnerschaften/partnerstadt_tbilissi_georgien
- ↑ http://goroda-pobratimy.ru/porodnennye-goroda
- ↑ https://www.ibb.istanbul/icerik/kardes-sehirler
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тбілі́сі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 467—468. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Тбили́си // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 632. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Тбили́си // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 473. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Тбили́си // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 412. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тбілісі
- Афіцыйны сайт (груз.)