Тымакратыя
Тымакратыя (стар.-грэч.: τῑμοκρᾰτία, ад τῑμή, «кошт, гонар» і κράτος, "улада, сіла») — форма праўлення, пры якой дзяржаўная ўлада знаходзіцца ў прывілеяванай меншасці, якая валодае высокім маёмасным цэнзам. З'яўляецца адной з формаў алігархіі.
Тэрмін «тымакратыя» сустракаецца ў Платона («Дзяржава», VIII, 545) і Арыстоцеля («Этыка», VIII, XII). Таксама згадваецца ў працах Ксенафонта.
Паводле Платона, які выклаў ідэі Сакрата, тымакратыя — улада славалюбаў, якія, як правіла, належаць да класа ваенных, з'яўляецца адмоўнай формай праўлення, разам з алігархіяй, дэмакратыяй і тыраніяй. Тымакратыя паводле Платона мае тэндэнцыю пераходу ў алігархію па меры назапашвання багацця кіруючым класам.
Паводле Арыстоцеля, тымакратыя - станоўчая форма ўлады, якая мае тэндэнцыю пераходу ў адмоўную форму - дэмакратыю.
Прыкладам тымакратыі лічыцца дзяржаўны лад у Афінах, які ўсталяваўся ў VI стагоддзі да нашай эры ў выніку рэформаў Салона, і ў Рыме - пасля рэформаў, якія прыпісваюцца Сервію Тулію.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |