Перайсці да зместу

Ту-124

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ту-124
Тып land-based airliner monoplane[d] і пасажырскі самалёт
Распрацоўшчык Тупалеў[d]
Вытворца Тупалеў[d] і Харкаўскі авіяцыйны завод[d]
Першы палёт 29 сакавіка 1960
Пачатак эксплуатацыі 1962
Канец эксплуатацыі 1980
Эксплуатанты Czech Airlines[d], Iraqi Airways[d], Аэрафлот[d], Ваенна-паветраныя сілы ГДР[d], Ваенна-паветраныя сілы Індыі[d], Main directorate of civil air fleet of the Soviet Union[d] і Міністэрства цывільнай авіяцыі СССР[d]
Адзінак выраблена 165
Базавая мадэль Ту-104
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ту-124 (па кадыфікацыі НАТА: «Cookpot» — «Каструля») — савецкі пасажырскі самалёт 2-га класа, для авіяліній малой працягласці, які ўмяшчае да 56 пасажыраў. Першы ў свеце буйнасерыйны пасажырскі самалёт з турбарэактыўнымі двухконтурнымі рухавікамі.

Праект Ту-124 распрацоўваўся як паменшаны Ту-104. Яны падобныя знешне, але адрозніваюцца выкананнем некаторых агрэгатаў. Ту-124 — пераходны ад першага пакалення пасажырскіх авіялайнераў да другога. Адзін з першых пасажырскіх самалётаў (пасля Douglas DC-8-40 з рухавіком RR Conway і Boeing 707-120B з PW JT3D), на якім устаноўлены эканамічныя двухконтурныя турбарэактыўныя рухавікі Д-20П, створаныя АКБ-19. Меркавалася, што Ту-124 зойме лініі, якія злучаюць Маскву з буйнымі гарадамі з працягласцю палёту да 1 гадзіны ўзамен састарэлым Іл-14 і Лі-2. У адрозненне ад Ту-104, які патрабаваў узлётна-пасадачную паласу даўжынёй не менш за 2500 м, а ў паўднёвых раёнах з высокімі тэмпературамі паветра — 3000 м (аэрадромы з УПП класа «А» або «Б» і 1-класа па ўзлётнай масе), для Ту-124 патрабавалася паласа даўжынёй у 2000 м (аэрадромы з УПП класа «В» і 2-класа па ўзлётнай масе).

З 1966 года замест яго сталі выпускаць Ту-134 (першапачатковае найменне праекта — Ту-124А) — глыбокая перапрацоўка Ту-124, на якой, перш за ўсё, рухавікі з кораня крыла перанесены ў хваставую частку фюзеляжа[1], а гарызантальнае апярэнне стала Т-вобразным.

  1. Ближнемагистральный ТУ // Мировая авиация. — 2011. — № 125. — С. 17-18. — ISSN 2071-1131.