Перайсці да зместу

Тур’я (левы прыток Прыпяці)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тур’я
Характарыстыка
Даўжыня 46 км
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Шаўлоў
 • Каардынаты 52°08′34,30″ пн. ш. 29°46′18″ у. д.HGЯO
Вусце Прыпяць
 • Месцазнаходжанне за 4 км на паўночны захад ад вёскі Ломыш
 • Каардынаты 51°55′29,40″ пн. ш. 29°30′41,10″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіён Гомельская вобласць
Раёны Рэчыцкі раён, Хойніцкі раён, Калінкавіцкі раён
physical
Тур’я (левы прыток Прыпяці)
Тур’я (левы прыток Прыпяці)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Тур’я́, канава Тур’я́ — рака ў Рэчыцкім, Хойніцкім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, левы прыток Прыпяці.

Даўжыня ракі 46 км. Пачынаецца за 6 км на паўночны ўсход ад вёскі Шаўлоў Калінкавіцкага раёна. Цячэ праз азёры па пойме Прыпяці і ўпадае ў яе за 4 км на паўночны захад ад вёскі Ломыш Хойніцкага раёна. Рэчышча ад вытоку на працягу 37 км — каналізаванае і называецца канава Тур’я. Асноўны прыток — Вужынецкі канал (справа).

У басейне ракі каля вёскі Дуброва вадасховішча Віць[1]. У Калінкавіцкім раёне ў басейне ракі возера Буяч[2].

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — С. 237. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 365. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 62. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 24—25. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)