Турыстычны рэгіён Кымгансан
Турыстычны рэгіён Кымгансан | |
---|---|
кар.: 금강산관광지구 | |
Краіна | |
Статус | Турыстычны рэгіён |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC 08:30 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Турыстычны рэгіён Кымгансан (кар. 금강산관광지구, 金剛山觀光地區) — спецыяльны адміністрацыйны рэгіён ў КНДР. Быў заснаваны ў 2002 годзе для прыняцця патоку паўднёвакарэйскіх турыстаў у горы Кымгансан («Алмазныя горы»). Плошча рэгіёну — 530 км².
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]З 1998 года турыстам з Паўднёвай Карэі было дазволена наведваць Кымгансан. Першы круізны карабель адправіўся ў рэгіён 18 лістапада 1998 года.[1] З тых часоў сталі арганізоўвацца аўтобусныя туры. У 2002 годзе, пасля двухбаковых перамоваў, раён вакол гор аддзяліўся ад правінцыі Канвондо, утварыўшы асобную адміністрацыйную адзінку, што адрозніваецца больш мяккімі, у параўнанні з астатняй Паўночнай Карэяй, законамі. Пасля інцыдэнту 2008 года доступ паўднёвакарэйскіх турыстаў быў зачынены па ініцыятыве Сеула, а ў 2010 годзе Пхеньян абвясціў аб самастойным кіраванні рэгіёнам[2]. У 2013 годзе тэма курорта Кымгансан пазначалася як адна з найважнейшых на перамовах паміж КНДР і Рэспублікай Карэя падчас карэйскага крызісу, а 11 чэрвеня было абвешчана аб допуску замежных інвестараў з гарантыямі бяспекі[3].
У 2019 годзе Кім Чэн Ын раскрытыкаваў паўднёвакарэйскія збудаванні, якія знаходзяцца ў курортнай зоне, і распарадзіўся дэмантаваць, пабудаванае паўднёвакарэйскім бокам, папярэдне ўзгадніўшы гэта з Сеулам. Узамен будуць пабудаваны сучасныя ўстановы, гарманізаваныя з прыродным ландшафтам[4].
Інцыдэнты
[правіць | правіць зыходнік]Затрыманне на адзін тыдзень турыста ў 1999 годзе і забойства турысткі ў 2008 годзе, што выклікала спыненне турыстычнай актыўнасці на адзін год.[1]
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ а б Kim InSung, Karin Lee. Mt. Kumgang and Inter-Korean Relations (англ.) (10 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 4 жніўня 2012.
- ↑ КНДР присвоила себе совместный с Южной Кореей курорт . Lenta.ru (23 апреля 2010). Праверана 13 жніўня 2010.
- ↑ КНДР построит туристический курорт в горах Кымгансан | РИА Новости
- ↑ "Ким Чен Ын решил развивать туризм в горах Кымгансан без Южной Кореи". 2019-10-23. Праверана 2020-01-03.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- «Hyundai Asan» — паўднёвакарэйская кампанія-арганізатар тураў.