Тубуаі (астравы)
Выгляд
Тубуаі | |
---|---|
таіц.: Tuha’a pae mā | |
Характарыстыкі | |
Найбуйнейшы востраў | востраў Тубуаі |
Агульная плошча | 148 км² |
Найвышэйшы пункт | 435 м |
Насельніцтва | 6 310 чал. (2007) |
Шчыльнасць насельніцтва | 42,64 чал./км² |
Размяшчэнне | |
23°00′ пд. ш. 150°00′ з. д.HGЯO | |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астравы Тубуа́і (таіц.: Tupua’i) або астравы О́страль (фр.: Australes) — архіпелаг у Ціхім акіяне. Уваходзіць у склад Французскай Палінезіі. Агульная плошча — 148 км².
Архіпелаг размешчаны на поўдзень ад астравоў Таварыства. Уключае 7 астравоў (5 з якіх прынята вылучаць як асобную ўнутраную групу Тубуаі) і 2 вялікія водмелі вулканічнага і каралавага паходжання. Найбуйнейшыя астравы — Тубуаі і Рапа-Іці.
Гэта адзін з найстаражытнейшых рэгіёнаў Палінезіі. Продкі палінезійцаў-тубуаі прыбылі сюды каля 1400 гадоў таму. У 1880—1889 гг. яны былі падначалены Францыі.
Асноўныя галіны эканомікі — рыбалоўства і сельская гаспадарка. Мясцовыя ўлады імкнуцца развіваць турызм.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Tubuai Islands
- Austral Islands Архівавана 5 ліпеня 2009.