Трубяцкія
Трубяцкі́я (руск.: Трубецкие) — княскі род, лінія Гедзімінавічаў.
Родапачынальнікам Трубецкіх Ю. Вольф называе Дзмітрыя Альгердавіча (?—1399), які валодаў Трубецкам у Северскай зямлі ў канцы XIV ст. Ад назвы горада пайшло прозвішча князёў. Дзмітрый Альгердавіч пакінуў пасля сябе сыноў Міхаіла і Івана. Галіна працягвалася па першаму сыну, які меў сыноў Сямёна і Юрыя, па якіх пайшло разгалінаванне Трубецкіх.
Тытулаваліся князямі ад горада Трубчэўск, часткі былога Чарнігаўскага княства. У 1499 Трубецк занялі войскі Маскоўскага княства, і Андрэй Іванавіч служыў у Івана IV. Трубчэўскае княства захоплена ў 1566 годзе Вялікім княствам Маскоўскім, тады ж князі Трубяцкія падпарадкаваліся вял. кн. маскоўскаму.
Трубчэўскае княства вернутае ў склад ВКЛ паводле Дэулінскага перамір'я 1618 г., страчана ў выніку вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654-67 гг. Кн. Юры Мікітавіч Трубяцкі атрымаў частку Трубчэўска ў 1621 годзе, ягоны ўнук кн. Юрый Пятровіч Трубяцкі выехаў у Маскоўскую дзяржаву ў 1657, ад яго працягваецца род Трубяцкіх.
Пачатковы радавод
[правіць | правіць зыходнік]Гедзімін (~1275 - 1341), вял. кн. літоўскі └─>Альгерд (~1295 - 1341), вял. кн. літоўскі └─>Дзмітрый Альгердавіч (? - 1399) кн. бранскі, трубчэўскі і старадубскі └─>Міхаіл Дзмітрыевіч Трубяцкі └─>Сямён Міхайлавіч Трубяцкі | └─>Іван Сямёнавіч Трубяцкі | └─>Андрэй Іванавіч Трубяцкі (?—1546) | | └─>Міхаіл Андрэевіч Трубяцкі (?—1577) Ксенія | | └─>Фёдар Міхайлавіч Трубяцкі (?—1602) | | └─>Анастасія[заўв 1] | └─>Іван Іванавіч Трубяцкі (?—1513) | | └─>Сямён Трубяцкі (?—1566)[заўв 2] | └─>Фёдар Іванавіч Трубяцкі └─>Юры Міхайлавіч Трубяцкі └─>Іван Юр'евіч Трубяцкі | └─>Сямён Пярсідскі (?—1533) | └─>Раман Сямёнавіч | | └─>Мікіта Раманавіч (?—1608) | | └─>Цімафей Раманавіч | | └─>Аляксандр Мяркуры (?—1610)[заўв 3] | └─>Васіль Сямёнавіч[заўв 4] └─>Аляксандр Юр'евіч Трубяцкі └─>Багдан Аляксандравіч Трубяцкі └─>Сямён Багданавіч Трубяцкі (?—1533) дачка Васіля Бардзіна └─>Багдан Аляксандравіч Трубяцкі (?—1565)
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія князёў Трубяцкіх Архівавана 4 лістапада 2021. (на англійскай мове)
- Photographies of Trubeck 1
- Photographies of Trubeck 2
- Rozmowy, które ze strony cara prowadzili bojarzy: książę Fiodor Mstisławski, książę Fiodor Trubecki…
- Scylla Trubecka
- Trubeck Архівавана 27 верасня 2007.
- Trubeck Архівавана 27 верасня 2007.
- Trubeck, Sobór Troicki Архівавана 27 красавіка 2013.
- Trubetsky Coat of Arms
- Wigund-Jeronym Trubecki Архівавана 30 верасня 2007.