Тоні Кроас
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 студзеня 1990 (34 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Германія | |||||||||||||||||||||
Рост | 182 см[1] | |||||||||||||||||||||
Вага | 78 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб | Рэал Мадрыд | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
То́ні Кро́ас (ням.: Toni Kroos; нар. 4 студзеня 1990, Грайфсвальд, ГДР) — нямецкі футбаліст, паўабаронца іспанскага клуба «Рэал Мадрыд» і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Тоні з’яўляецца выхаванцам юнацкіх каманд «Грайфсвальдэра», «Ганзы» і «Баварыі». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе за каманду клуба «Баварыя», у якой правёў два сезоны, прыняўшы ўдзел у 19 матчах чэмпіянату. Паралельна выступаў за другую каманду «Баварыі», якая спаборнічала ў рэгіянальнай лізе, а пасля — у трэцяй бундэслізе.
У лютым 2009 года на ўмовах арэнды перайшоў у стан леверкузенскага «Баера», у камандзе якога адразу ж атрымаў сталае месца ў стартавым складзе. У 2010 годзе вярнуўся ў «Баварыю».
16 жніўня 2010 года ён выйшаў у стартавым складзе ў матчы першага раўнду кубка Германіі супраць клуба «ТСФ Германія Віндэк», забіўшы трэці гол у пераможным матчы (4:0). 29 кастрычніка Тоні забіў першы гол за «Баварыю» ў Бундэслізе, адзначыўшыся ў пераможным з лікам 4:1 матчы супраць «Фрайбурга». Падчас сезона 2010/11 Кроас быў сталым іграком асноўнага складу ва ўсіх турнірах, у якіх браў удзел клуб.
Падчас сезона 2011/12 Тоні выступаў пад кіраўніцтвам Юпа Хайнкеса, яго былога трэнера ў Леверкузене. Кроас разам са сваім партнёрам Басціянам Швайнштайгерам утварыў моцную лінію цэнтральнай часткі паўабароны. Ён адгуляў 51 матчаў ва ўсіх спаборніцтвах на працягу сезона, у тым ліку ўзяў удзел у фінале Лігі чэмпіёнаў, дзе «Баварыя» прайграла па пенальці лонданскаму «Чэлсі» на Альянц-Арэне.
У сезоне 2012/13 Кроас як і ў апошнія гады быў важным членам камады, разам з якой атрымаў перамогу адразу ў трох турнірах. У першым чатырох матчах Бундэслігі Тоні тройчы адзначыўся. Таксама, ігрок забіў свой першы гол у Лізе чэмпіёнаў у першым матчы групавога этапу ў матчы супраць «Валенсіі». Атрымаўшы траўму ў першым матчы чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў супраць «Ювентуса»[2], Кроас прапусціў астатнія матчы турніру, у тым ліку пераможны фінал, а таксама апошнія сем матчаў Бундэслігі сезона.
Да пачатку сезона 2013/14 Кроас вярнуўся ў былую форму. 4 кастрычніка 2013 года ён забіў свой першы гол у сезоне ў нічыйным матчы з лікам 1:1 супраць свайго былога клуба «Баера». 21 снежня 2013 года ён узяў удзел у фінальным матчы клубнага чэмпіянату свету супраць «Раджы» (2:0)[3]. 19 лютага 2014 года Кроас забіў свой другі гол у сезоне ў пераможным матчы 2:0 Лігі чэмпіёнаў супраць «Арсенала».
17 ліпеня 2014 года мадрыдскі «Рэал» абвясціў пра пераход нямецкага паўабаронцы ў іспанскі клуб[4].
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 2010 годзе дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Германіі.
Стыль гульні
[правіць | правіць зыходнік]Кроас мае добрае бачанне поля. Менавіта гэтая яго якасць робіць яго адным з самых перспектыўных маладых плэймэйкераў свету. Дакладныя перадачы любой далёкасці, пошук партнёраў, магутныя ўдары з абедзвюх ног яго добрыя якасці. Таксама Кроас ёсць спецыялістам па стандартах.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Баварыя»
- Чэмпіён Германіі (3): 2008, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Германіі (3): 2008, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка нямецкай лігі: 2007
- Уладальнік Суперкубка Германіі (2): 2010, 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Суперкубка Еўропы: 2013
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2013
«Рэал» Мадрыд
- Чэмпіён Іспаніі (3): 2017, 2020, 2022
- Уладальнік Кубка Іспаніі: 2023
- Уладальнік Суперкубка Іспаніі (3): 2017, 2019/20, 2021/22
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў (4): 2016, 2017, 2018, 2022
- Уладальнік Суперкубка УЕФА (3): 2014, 2017, 2022
- Пераможца клубнага чэмпіянату свету (5): 2014, 2016, 2017, 2018, 2022
Германія
- Чэмпіён свету: 2014
- Бронзавы прызёр чэмпіянату свету: 2010
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца старэйшым братам нападніка берлінскага «Уніёна» Фелікса Кроаса.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тоні Кроас
- Афіцыйны сайт Архівавана 17 ліпеня 2014.