Перайсці да зместу

Тартак (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Тартак
Асноўная інфармацыя
Жанры альтэрнатыўны рок, рэпкор[d], фанк-рок, поп-панк, рэп-рок, ню-метал і рэп-метал[d]
Краіны
Адкуль Луцк
Мовы песень украінская мова
Лэйблы Moon Records[d] і Lavina Music[d]
tartak.com.ua (укр.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Тартак — украінская рэпкор-гурт, заснаваны ў Луцку ў 1996 годзе. Па стане на 2019 год гурт выпусціў 10 альбомаў.

Пачатак і першы альбом (1996—2001)

[правіць | правіць зыходнік]

Кропкай адліку гісторыі гурта Тартак з’яўляецца 1996 год. Менавіта тады новаствораны праект прыняў удзел у адборачным туры фестывалю «Чырвоная Рута», на якім неўзабаве атрымаў перамогу. Прэзентаваўшы на фестывалі песні «О-ля-ля», «Подаруй Мені Кохання» и «Божевільні Танці», Тартак стаў лаўрэатам 1-й прэміі ў жанры танцавальнай музыкі. Назва гурта — тартак, азначае дрэваапрацоўчае прадпрыемства.

Напрыканцы 1997 года да Сашкі Палажынскага і Васіля Зінкевіча-малодшага, якія на той момант і складалі гурт, а хутчэй — проста дуэт, далучыцца Андрэй Благун — клавішнік — і гітарыст Андрэй «Муха» Самойла. У гэтым складзе на пачатку 1998 года музыкі праехалі па ўсёй Украіне як пераможцы фестывалю «Чырвона Рута-97».

Па заканчэнні тура Тартак спасцігла чарада няўдач. Першапачаткова была забарона выступаць на адкрытых пляцоўках у Кіеве, затым калектыў вымушана пакінуў Васіль Зінкевіч-малодшы. Гурт доўга балансаваў у паветры, пакуль іх пад апеку не ўзяў прадзюсар Аляксей Якаўлеў. За гэты час Саша Палажынскі паспеў папрацаваць вядучым хіт-парада «12-2», які выходзіў на радыё «Промінь», і пабываў вядучым на Biz-Tv, а пасля на ICTV — у хіт-парадзе «Рускія Горкі», што зрабіла Тартак, у асобе фронтмэна, больш вядомым.

Напрыканцы 1999-га года ў склад гурта далучыўся Ды-джэй Валянцін Маціюк і ўжо з пачатку 2000 года Тартак засеў за запіс свайго дэбютнага альбома «Демо графічний вибух», запіс якога доўжыўся амаль два гады. У альбом увайшлі як зусім новыя песні, так і ўжо досыць даўнія, але ў новым гучанні, з якімі Тартак атрымаў перамогу на «Чырвонай Руце».

На 5 песень, якія ўвайшлі ў альбом, адздымалі відэакліп. Першы кліп для, на песню «О-ля-ля», зняў Віктар Прыходзька яшчэ ў 1999 годзе. Потым быў кліп «Кожнетіло» Ігара Іванова (2000), Віктар Прыдувалаў вызначыўся ў працы над песняй «100 % Плагіат» (2001), а ў 2002-м — ужо пасля выхаду альбома ў свет — Юрый Марозаў зняў кліп «Буча-Чака», а Аляксандр Кірыенка — «Божевільні Танці». У кастрычніку 2001-га пачаў сваю працу афіцыйны сайт гурта tartak.com.ua. У гурт прыйшлі бубнач Эдуард Касарапаў і басіст Дзмітрый Чуеў, якія да ТАРТАКа гралі ў чаркаскім гурце ДАСТ МІКС. Прыход новых музыкаў даў магчымасць перайсці да поўнага жывога гучання на канцэртах — без падшэвак і секвенцый. Адзін за адным Тартак запрашаюць усе найбуйнейшыя ўкраінскія фестывалі — «Таўрычныя Гульні», «Жамчужыны Сезону», «Лемкаўская Ватра» ў Польшчы, «Экстрымізм» у Кіеве, «Ракатэка» ў Львове, на фестывалі « Чайка» Тартак упершыню выступіў як хэдлайнер, а ўжо апагеем гэтага фестывальнага шэсця стаў выступ на «Рок-Экзістэнцыі».

«Система Нервів» і «МуЛиЩа» (2002—2005)

[правіць | правіць зыходнік]

Дзесьці з сярэдзіны 2002 года Тартак узяўся за запіс другога альбома. Ідэю стварэння падборкі песень, запісаных разам з сябрамі, Сашка выношваў даволі даўно. І вось ужо ў сакавіку 2003 года з’явіўся новаствораны альбом дуэтаў «Система Нервів». У альбом увайшло 17 песень, удзел у якіх прынялі ў прыватнасці Каця Chilly, гурты ТНМК, DE SHIFER, Фактычна самі, Матор’ролла, дуэт Свіцязь і іншыя. Да трох песень былі зняты кліпы («МікрOff/Onна Перевірка», сумесная з з «Роллік’сам», «Понад Хмарами» з Кацяй Chilly і «Ні, Я Не Ту Кохав» з «Свіцязем»). Пры гэтым кліп са «Свіцязем» адздымалі аж у 2005 годзе, пасля чаго песня стала вельмі папулярнай. Рэжысёрам усіх трох кліпаў з гэтага альбома стаў Віктар Прыдувалаў.

Усю першую палову 2004 года Тартак правёў у студыі, і як вынік, у чэрвені выйшаў трэці па ліку альбом «Музичний Лист Щастя». У альбом увайшло 15 кампазіцый, сярод якіх асабліва папулярнымі сталі песні «Весело!», «Нашеліто», «Хулігани», «Я Не Хочу» і «Стільникове Кохання».

Змены ў складзе і «Гуляйгород» (2005—2006)

[правіць | правіць зыходнік]
Тартак на Зашкаве 2011 год.

Пачатак 2005 года адзначыўся зменамі. У сярэдзіне лютага, на Еўрапейскай плошчы у Кіеве, Тартак даў апошні канцэрт у старым складзе, бо ў пачатку красавіка 2005 года Андрэй «Муха» і ды-джэй Валік вырашылі пакінуць Тартак, каб пачаць новы творчы этап у гурце Бумбокс. У канцы красавіка Тартак паведаміў, што да гурта далучыліся гітарыст Антон Ягораў, які да таго часу ўжо паспеў гаіграць у гуртах «Бугі-Вугі Джем Слем» і «Прозорі», і Віталь Паўлішын, больш вядомы як ды-джэй архітэктар Мендзісабель, якога ўжо на той момант асацыявалі з Тартакам. У свой час Віталь скрэтчыраваў у складзе гурта ХВК, а з ТАРТАКАМ яго звязвала даўняе сяброўства і супрацоўніцтва як дызайнера вокладак альбомаў, сайта, кліпа «Весело!» і фірмовых футболак.

Восенню 2005 года Тартак далучыўся да акцыі «Не будзь абыякавым!». Галоўная ідэя акцыі — заахвоціць украінцаў да грамадзянскай актыўнасці і абараняць свае правы. З гэтай акцыяй Тартак наведаў больш за дзесяць невялікіх гарадоў Украіны, у якіх раней ніколі не выступаў. 1 снежня музыкі прэзентавалі альбом рэміксаў «Першы камерцыйны».

У канцы таго ж 2005 года свет убачыў і новы, чацвёрты, альбом гурта — «Гуляйгород». Штуршком да стварэння гэтага альбома стала прапанова Алега Скрыпкі выступіць на этна-фестывалі «Краіна Мар 2005». Запрасіўшы да супрацоўніцтва Кіраваградскі этнаграфічны калектыў Гуляйгород, Тартак падрыхтаваў спецыяльную фестывальную праграму. Выступіўшы з новай праграмай яшчэ на некалькіх фестывалях ва Украіне і Польшчы, Тартак і Гуляйгород да канца 2005 года ўвесь матэрыял аформілі ў паўнавартасны студыйны дыск. 6 студзеня 2006 года, на Каляды, музыкі прадставілі новыя песні ў Калядным выступе на тэлеканале М1 у праекце «TV фармат».

У тым жа месяцы «Тартак» і «Гуляйгород» прынялі ўдзел у зімовым фестывалі «Бакурыані 2006», які праходзіў у Грузіі, а ў лютым-сакавіку прадставілі сваю праграму ў многіх гарадах Украіны. Было знята два відэакліпы — «Чорноморець», рэжысёрам якога стаў Іван Ясны, і «Ой Учора В Куми», які стварыў аўтар кліпаў «Хулігани» і «Нашеліто» Тарас Хіміч.

«Сльози та соплі» (2006—2009)

[правіць | правіць зыходнік]
Саша Палажынскі, 2011 год.

У чэрвені 2006 года зборная Украіны па футболе павінна была дэбютаваць на чэмпіянаце свету. У яе падтрымку Тартак запісаў песню «Україно, Забивай!», на якую таксама быў зняты кліп, а таксама выпушчаны максі-сінгл. Відэа стварыла агенцтва «А7», першай музычнай працай якога калісьці была праца на песню «Стільникове Кохання», а над іншымі максі-сінглавымі версіямі «Україно, Забивай!» папрацавалі музыкі Тартака, а таксама іх сябры з ФДР-радыёцэнтра і з гуртоў Каб MC і Фактично Самі.

Напрыканцы чэрвеня гурт выпусціў кампакт-дыск са сваёй музычнай гісторыяй. Усе 4 альбомы і 1 альбом рэміксаў былі выпушчаны на адным дыску ў фармаце мр3.

На мяжы восені-зімы 2006 года гурт адзначыў 10-годдзе. Першай ластаўкай гэтага свята стаў запуск абноўленага сайта, у канцы года выйшаў новы альбом «песень пра каханне» «Сльози Та Соплі».

У 2007 годзе з’явіўся кліп на песню «Не кажучи нікому», прысвечаную байцам УПА. Песня набыла вялікую папулярнасць.

«Опір матеріалів» і «Сімка» (2009—2014)

[правіць | правіць зыходнік]
Тартак на фестывалі MRPL City 2017 год.

Наступны альбом «Опір матеріалів» быў выкладзены ў сетку бясплатна ў навагоднюю ноч 1 студзеня 2010 года. Прычынай былі няўдалыя перамовы па выданні дыска. Альбом атрымаў прэмію «Непопса» ў намінацыі «Лепшая пласцінка года»[1]. Былі знятыя кліпы на песні «Атомна помпа», «3Dенс», «Моральний секс», «Ти подумай», «Репанк» і «Дж…Ангел». У апошнім галоўную ролю адыграла ўкраінская кікбаксёрка Алена Аўчыннікава.

У 2012 годзе быў прэзентаваны наступны альбом «Сімка», у які ўвайшло 12 трэкаў. Да гэтага альбома было запісана шэсць кліпаў — на песні «Ритмотека», «Ілюзія», «Їм було байдуже», «Просто ніжно так», «Як усі», «Я не один».

У 2014 годзе Палажынскі заняўся сайд-праектам Був’є, з якім запісаў альбом і некалькі сінглаў.

«Ввічність» і тур да 20-годдзя

[правіць | правіць зыходнік]

23 лістапада 2015 Палажынскі паведаміў аб выхадзе альбома «Ввічність»[2][3]. Запіс альбома быў завершаны яшчэ летам таго ж года, аднак дату рэлізу неаднаразова пераносілі. Канцэртная прэзентацыя альбома адбылася 20 снежня ў кіеўскім клубе «Sentrum».

У снежні 2016 года Тартак адправіўся ў тур, прысвечаны 20-годдзю калектыву.

«АнТАРТАКтида» (2017—2019)

[правіць | правіць зыходнік]

27 мая гурт выступіў на першым Хмяльніцкім Рок-фестывалі — Rock&Buh [1], дзе была анансавана новая песня «Стара школа».

28 мая Тартак выпусціў кліп «Стара школа».

7 ліпеня гурт выступіў на першым фестывалі MRPL City[4].

2 снежня 2017 года ў сеціве з’явіўся новы альбом «АнТАРТАКтида Частина Друга», які быў упершыню сыграны ўжывую ў той жа дзень у клубе Centrum.

30 лістапада 2018 года гурт прэзентаваў дзясяты нумарны альбом «АнТАРТАКтида. Частина Перша», які складаецца з дуэтаў з украінскімі музыкамі. У 2019 годзе былі прэзентаваны кліпы «Подих ночі» (зняты ў Львове) і «Пташка» (зняты ў Грузіі). 7 снежня 2019 Тартак адзначыў 23-годдзе канцэртам у Кіеве.

«Тартак» без Палажынскага (2020—2022)

[правіць | правіць зыходнік]

5 лютага 2020 Аляксандр Палажынскі ў відэазвароце да сваіх падпісчыкаў паведаміў пра спыненне свайго ўдзелу ў гуртах Тартак і Був’є[5].

8 красавіка 2020 года на афіцыйным ютуб-канале гурта адбыўся анлайн-выступ, у якім прыняў удзел Сяргей Страян, у якасці новага вакаліста Тартака. Сяргей таксама з’яўляецца вакалістам гурта Чумацький Шлях[6].

20 студзеня 2022 музыкі абвясцілі аб завяршэнні сваёй працы ў складзе гурта на яго афіцыйнай Facebook- і анансавалі працу над новым праектам[7].

  • Васіль Зінкевіч-малодшы — гітара (1996—1998)
  • Андрэй «Муха» Самойла — гітара (1997—2005)
  • Валянцін «DJ Валік» Маціюк — дыджэй (1999—2005)
  • Віталь «DJ Архітектор Мендисабель» Паўлішын — дыджэй (2005—2008)
  • Эдуард Касарапаў — барабан (2001—2011)
  • Андрэй Благун — клавіша (1997—2015)
  • Станіслаў Шапарэнка — барабан (2011—2015)
  • Дзмітрый Чуеў — бас-гітара (2001—2019)
  • Саша Палажынскі — вакал, тэкст (1996—2020)
  • Сяргей Строян — вакал (2020—2022)
  • Антон Ягораў — гітара (2005—2022)
  • Яраслаў Вільчык — барабан (2015—2022)
  • Дзяніс Леўчанка — бас-гітара (2019—2022)

Студыйныя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2001 — Демо графічний вибух
  • 2003 — Система нервів
  • 2004 — Музичний лист щастя
  • 2005 — Гуляйгород
  • 2006 — Сльози та соплі
  • 2010 — Опір матеріалів[8]
  • 2012 — Сімка[9]
  • 2015 — Ввічність[10]
  • 2017 — АнТАРТАКтида. Частина Друга
  • 2018 — АнТАРТАКтида. Частина Перша
  • 2002 — Мікрофонна перевірка
  • 2006 — Україно, забивай!
  • 2014 — Висота / Ніхто крім нас[11][12]
  • 2017 — Стара школа[13]

Альбомы рэміксаў

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2005 — Перший комерційний
  • 2007 — Kofein
  • 2010 — Назбиралося на 2010
  • 2006 — Закліпані пісні або бачили очі що купували
  • 2007 — Для тєх кто в путі
  • 2007 — Тартака МР3 (МР3-збірка)
  • 2007 — De Video

Іншыя альбомы

[правіць | правіць зыходнік]
  • 2007 — ПоНеДілОК (праект Положинського у складзе Тричі])
  • 2008 — Українська Героїчна Пісня (зборнік з удзелам Тартака)
Год Назва песні Рэжысёр Альбом
1999 «О-ля-ля» Віктар Прыходзька Демо графічний вибух
2000 «Кожне тіло» Ігар Іваноў
2001 «100%-й плагіат» Віктар Прыдувалаў
2002 «Божевільні танці» Аляксандр Кірыенка
«Буча-Чака» Юры Марозаў
«Мікроff/onна перевірка» (feat Роллік’с) Віктар Прыдувалаў Система нервів
2003 «Понад хмарами» (feat Катя Chilly)
«Хулігани» Тарас Хіміч Музичний лист щастя
2004 «Наше літо»
«Весело» «Брыгада Ненза»
«Я не хочу» Алег Артым
2005 «Ні я не ту кохав» Віктар Прыдувалаў Система нервів
«Стільникове кохання» Аляксандр Пархоменка Музичний лист щастя
2006 «Чорноморець» Іван Ясны Гуляйгород
«Ой, учора в куми» Тарас Хіміч
«Ой, учора в куми» (Kofein studio version) Kofein
«Україно, забивай!» Аляксандр Пархоменка Україно, забивай!
«Омана» Тарас Хіміч Сльози та соплі
«Я не знаю» Сяргей Салодкі
2007 «Поп корн» Алесь Санін і Сашка Паложынскі
«Не кажучи нікому» (feat Андрэй Падлужны) Тарас Хіміч
2008 «Інґліш сонґ» Кадзім Тарасаў Сльози та соплі
«Інґліш сонґ» (Jalsomino Remix) Назбиралося на 2010
«Ти дуже гарна» Зміцер Камісараў Сльози та соплі
«Інді я» Музичний лист щастя
2009 «Дж…Ангел» Тарас Хіміч Опір матеріалів
«Атомна помпа»
«3Dенс» Кадім Тарасов
2010 «Моральний секс» Сашка Паложынскі
2011 «Ти подумай» (feat Дзіяна Папова)
2012 «Репанк»
«Сядай сядай» (feat Гуляйгород) Леанід Старожук Гуляйгород
«Ритмотека» Сімка
2013 «Ілюзія»
2014 «Їм було байдуже»
«Майже на» Багдан Лісік Опір матеріалів
«Просто ніжно так» Канстантын Міхайлаў Сімка
«Як усі»
2015 «Я не один»
«Ніхто крім нас/Висота» Ввічність
«Люта зима» Арцем Грыгаран
2016 «Мене вже немає»
«Голос крові»
«Жити» Уладзімір Шурубура
2017 «Стара Школа» Віктар Прыдувааў АнТАРТАКтида
«Людинаміт» Сашка Паложынскі
«Знаєш Мій День» (feat Арсен Мірзаян) Сашка Паложынскі і Арсен Мірзаян
2020 Хай Все Буде Так (feat Лера Калужська) Андрэй Максюта
2021 «Poprykolu» Yuzhane production

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]
  • У кліпе «100%-й плагіат» здымаюцца ўдзельнікі гурта ТНМК: Фагот і Фоззі.

Зноскі

  1. «ТАРТАК» ПРЕЗЕНТУВАВ «ОПІР МАТЕРІАЛІВ» У КИЄВІ. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2017. Праверана 17 лютага 2017.
  2. Пост про «Ввічність»
  3. «ТАРТАК» ВИКЛАВ У МЕРЕЖУ НОВИЙ АЛЬБОМ
  4. MRPL City 2017 — День перший — Громадське ТБ Приазов’я
  5. Сашко Положинський йде з "Тартака" та "Був’є" (відео) (укр.). konkurent.in.ua.
  6. Сашко Положинський йде з "Тартака" та "Був’є" (відео). 24tv.ua. 24 (телеканал) (8 квітня 2020).
  7. Офіційна сторінка гурту «Тартак» у Facebook. 20 січня 2022 року
  8. Офіційний сайт/дискографія/альбом Опір матеріалів(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 жовтня 2010. Праверана 20 липня 2010.
  9. Про новий альбом «Сімка»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 серпня 2014. Праверана 12 грудня 2011.
  10. Гурт Тартак випустив новий альбом «Ввічність»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2017. Праверана 24.11.2015.
  11. «Тартак» присвятив десантникам свою нову пісню «Висота / Ніхто крім нас». myRadio (28 листопада 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 січня 2015. Праверана 29 січня 2015.
  12. Тартак – Висота / Ніхто Крім Нас (Сингл). Нотатки про українську музику (26 листопада 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 січня 2015. Праверана 29 січня 2015.
  13. Тартак – Стара школа. Праверана 30 мая 2017.