Перайсці да зместу

Стэмбарк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Таненберг)
Стэмбарк
польск.: Stębark
Краіна
Каардынаты
Насельніцтва
  • 630 чал.
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
14-108
Аўтамабільны код
NOS
Афіцыйны сайт
Стэмбарк на карце Польшчы
Стэмбарк (Польшча)
Стэмбарк
Стэмбарк (Польшча)
Стэмбарк

Стэмбарк (польск. Stębark, ням.: Tannenberg) — вёска ў гміне Грунвальд, Аструдскім павеце Вармінска-Мазурскага ваяводства Польшчы.

15 ліпеня 1410 г. паблізу Стэмбарка адбылася Грунвальдская бітва, у нямецкай літаратуры званая Танэнбергскай бітвай або Першай бітвай пры Танэнбергу (другая — у 1914 годзе).

Паміж Стэмбаркам, Ладвігава і Ульнава знаходзіцца гістарычнае поле бітвы, у якой аб'яднанае войска Вялікага княства літоўскага і Каралеўства польскага пад кіраўніцтвам караля Уладзіслава ll Ягайлы і Вялікага князя Вітаўта разбіла крыжакоў Тэўтонскага ордэна, якое ўзначальваў Вялікі магістра Ульрых фон Юнгінген.

В час першай сусветнай вайны,14 жніўня — 2 верасня 1914 года адбылася бітва пад Таненбергам, якая была часткай усходне-прускай аперацыі 1914 года. У гэтай бітве войскі Германскай імперыі разбілі часткі Расійскай імперыі.

Нямецкімі войскамі камандаваў будучы прэзідэнт Германіі Паўль фон Гіндэнбург, пасля смерці якога яго цела было змешчана ў збудаваны раней у Таненбергу Таненбергскі мемарыял. У 1945 годзе перад уступленнем Чырвонай Арміі на тэрыторыю Усходняй Прусіі падчас новай Усходне-Прускай аперацыі мемарыял быў знішчаны немцамі, а целы Гіндэнбурга і яго жонкі перавезены ў Марбург. Аперацыя «Танэнберг» таксама была названая па гэтым месцы. Пасля Другой сусветнай вайны вёска была перададзена Польшчы.