Перайсці да зместу

Талінская тэлевежа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Талінская тэлевежа (эст.: Tallinna teletorn) знаходзіцца ў сталіцы Эстоніі, горадзе Талін. Дасягае ў вышыню 314 метраў і з'яўляецца самым высокім будынкам Эстоніі. У яснае надвор'е бачнасць да берагоў Фінляндыі. На 170 метры некалі знаходзіўся рэстаран. Доступ для наведвальнікаў быў зачынены 27 лістапада 2007 г. з-за неадпаведнасці правілаў супрацьпажарнай бяспекі.

Характарыстыкі вежы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Вышыня аглядальнай пляцоўкі - 170 м
  • Вага - 20 000 т
  • Дыяметр аглядальнай пляцоўкі - 38 м
  • Глыбіня падмурка - 8,5 м
  • Таўшчыня падмурка - 2,5 м
  • Дапушчальнае адхіленне пры ветры:
    • канца вежы - 1,5 м
    • пляцоўкі - 0,9 м