Тадэвуш Нарбут
Выгляд
Тадэвуш Нарбут | |
---|---|
Грамадзянства | |
Бацька | Казімір Юзаф Нарбут[d] |
Дзеці | Войцех Нарбут |
Тадэвуш Нарбут герба «Трубы» (каля 1740 — ?) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Сын Казіміра Юзафа Нарбута .
Палкоўнік пяцігорскі, лідскі падстолі з 1768 г., стольнік з 1778 г., падкаморы Лідскага павета (1782—1792) і каралеўскі шамбелян. Пасол на сейм 1776 года. Пры ратыфікацыі першага падзелу Рэчы Паспалітай ён выступіў супраць і за гэта пераследваўся ўладамі[1].
Ад першага шлюбу каля 1760 г. нарадзіліся тры дачкі: Канстанцыя, Аляксандра і Тэкля, ад другога шлюбу, з Кацярынай Вяжэвіч, — сын Войцех, каралеўскі шамбелян, пасол сейма 1788 г. ад Лідскага павета, дачка Ганна і сын Станіслаў (? — 1858), смаленскі канонік і пробашч касоўскі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лаўрэш Л. Аляксандра Нарбут — акадэмік Берлінскай акадэміі навук // АСОБА і ЧАС. Беларускі біяграфічны альманах. Выпуск 4. 2011. Мінск. С. 6—16.