Сітуацыйная камедыя
Выгляд
Сітуацыйная камедыя (скарочана — сіткам) — тып камедыі, які паўстаў на радыё. Сёння сіткамы сустракаюцца ў асноўным на тэлебачанні. У сіткамах звыкла гуляюць адны і тыя ж героі, якія выступаюць у адным і тым жа асяроддзі, як, напрыклад, дом ці праца.
Аднымі з першых замежных сіткамаў, якія пачалі дэманстравацца па тэлебачанні ў постсавецкіх краінах, былі:
- Дзяжурная аптэка (Farmacia de guardia, Іспанія, 1991—1995)
- Сябры (Friends, ЗША, 1994—2004)
- Элен і рабяты (Hélène et les Garçons, Францыя, 1992—1994)
- Алё, алё! (Allo 'Allo!, Вялікабрытанія, 1982—1992)
- Альф (Alf, ЗША, 1986—1990)
- Гары і Хендэрсаны (Harry and the Hendersons, ЗША, 1991—1993)