Сімяонаўская царква (Камянец)
Славутасць | |
Свята-Сімяонаўская царква | |
---|---|
52°24′14″ пн. ш. 23°49′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Каменец |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата заснавання | 1914 |
Будаўніцтва | 1912—1914 гады |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000323 |
Матэрыял | цэгла |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сімяонаўская царква — праваслаўны храм у г. Каменец. Пабудавана ў 1912—1914 гг. з цэглы (вул. Гогаля) у цэнтры горада. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Мае традыцыйную чатырохчасткавую кампазіцыю, выцягнутую па восі ўсход-захад: трох'ярусная званіца, трапезная, квадратны трохнефны асноўны аб'ём і пяцігранная апсіда. У аб'ёмна-пластычнай структуры храму выкарыстаныя формы маскоўскай архітэктуры XVII ст.: кампазіцыя званіцы (васьмярык на чацверыку), якая завершаная васьмігранным шатром, прарэзаным люкарнамі, з цыбулепадобнай галоўкай, какошнікі, броўкі, закамары асноўнага аб'ёма, пяцікупалле і інш. Асноўны кубападобны аб'ём пастаўлены на высокі цокаль і завершаны светлавым цыліндрычным барабанам. Над арачным парталам галоўнага ўваходу зробленая ніша такой самай формы з размалёўкай. У дэкоры фасадаў выкарыстаныя какошнікі, сухарыкі, броўкі, закамары і інш.
Інтэр'ер
[правіць | правіць зыходнік]Унутры нефы перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі на папружных арках і сферычным купалам барабану ў цэнтры. Асноўны кампазіцыйны і дэкаратыўны элемент інтэр'еру — трох'ярусны іканастас, які адмяжоўвае акруглую апсіду.
Абразы 19 ст.: «Маці Божая Балезная», «Маці Божая Адзігітрыя», «Увядзенне Багародзіцы ў храм», «Дзева Марыя» (у разным ківоце).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Камянецкая Сімяонаўская царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 555.
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сімяонаўская царква (Камянец)
- Сімяонаўская царква (Камянец) на сайце Radzima.org
- Сімяонаўская царква (Камянец) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Сімяонаўская царква (Камянец) на сайце «Архіварта»