Сімонэ Перота
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
17 верасня 1977[1][2][…] (47 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Італія | |||||||||||||||
Рост | 178 см | |||||||||||||||
Вага | 75 кг | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | завяршыў кар’еру | |||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сімоне Перота (італ.: Simone Perrotta; нар. 17 верасня 1977, Эштан-андэр-Лайн, Вялікі Манчэстэр, Англія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 2006 у складзе нацыянальнай зборнай Італіі.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Сімоне Перота нарадзіўся ў Англіі і жыў там да 6 гадоў, калі яго бацькі, якія валодалі пабам у Эштане, вырашылі вярнуцца ў Італію ў 1982 годзе.
Перота — выхаванец футбольнай школы «Реджыны», у 1995 годзе ён дэбютаваў у Серыі B у складзе гэтай каманды і неўзабаве стаў важным іграком асноўнага складу. У 1998 годзе яго набыў турынскі «Ювентус», аднак у склад яго Сімонэ не атрымалася прабіцца з-за вельмі сур'ёзнай канкурэнцыі з боку Антоніа Контэ, Зінедзіна Зідана і Дзідзье Дэшама — за «Ювентус» ён правёў усяго 5 матчаў. У 1999 годзе ён адправіўся ў арэнду ў «Бары», у якім на два сезоны стаў лідарам каманды. У пачатку сезону 2001—2002 Перота папоўніў шэрагі «К'ева» з Вероны. Да здзіўлення шматлікіх гэтая каманда паказала вельмі добрыя вынікі і ўзімку гэтага сезону была на першым месцы ў Серыі A. Перота стаў лідарам і гэтай каманды.
У 2004 годзе Перота перайшоў у «Рому» і стаў незаменным гульцом адной з наймоцных сярэдніх ліній у чэмпіянаце: Пісара — Перота — Тоці — Дэ Росі — Мансіні. Гуляючы за «Рому», Перота дамогся сталага месца ў складзе зборнай Італіі. Выступаў за рымскі клуб да лета 2013 года, 29 чэрвеня 2013 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Перота гуляў за зборную Італіі на моладзевым узроўні (да 21 года). У нацыянальнай зборнай ён дэбютаваў у 2002 годзе. Ён прымаў удзел у Еўра 2004, дзе забіў гол Балгарыі. На пераможным для Італіі чэмпіянаце свету 2006 года ў Германіі Перота прыняў удзел ва ўсіх 7 матчах зборнай.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Simone Perrotta // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ SIMONE PERROTTA // Argentine Soccer Database
- Нарадзіліся 17 верасня
- Нарадзіліся ў 1977 годзе
- Нарадзіліся ў Вялікім Манчэстэры
- Ігракі ФК Рэджына
- Ігракі ФК Ювентус
- Ігракі ФК Бары
- Ігракі ФК К’ева
- Ігракі ФК Рома
- Афіцэры ордэна «За заслугі перад Італьянскай Рэспублікай»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Італіі
- Ігракі зборнай Італіі па футболе
- Чэмпіёны свету па футболе
- Чэмпіянат свету па футболе 2006