Перайсці да зместу

Сігнатурка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сігнатурка Сабора Святога Віта ў Празе

Сігнатурка (позн. лац.: signatura — подпіс, ад лац.: signo — паказваю, пазначаюць) — невялікая вежачка (звычайна са звонам, які таксама завецца сігнатуркай), якая узвышалася над прэзбітэрыем (у меншых храмах) касцёла ці месцам перасячэння галоўнага нефа з трансептам (у большых храмах).

Сігнатурка паходзіць з архітэктуры часоў Сярэднявечча. Усярэдзіне сігнатуркі звычайна змешчаны фундацыйныя дакументы святыні, як напамінак для будучых пакаленняў.

Сігнатуркай часам таксама завуць невялікую (звычайна без гадзінніка) вежу ратушы.

  • Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Минск, 1991.