Сяргей Аляксандравіч Балашэнка
Сяргей Аляксандравіч Балашэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1962 (62 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | выкладчык права, юрыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар юрыдычных навук (2001) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Сяргéй Аляксáндравіч Балашэнка (нар. 15 жніўня 1962 года, в. Стайкі, Магілёўскі раён, Магілёўская вобласць, БССР) — беларускі юрыст, доктар юрыдычных навук (2001), прафесар (2007), заснавальнік нацыянальнай школы экалагічнага права[1].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сяргей Аляксандравіч нарадзіўся ў вёсцы Стайкі, Магілёўскага раёна, Магілёўскай вобласці Беларускай ССР у 1962 годзе.
Скончыў у 1989 годзе юрыдычны факультэт, пасля чаго адразу працаўладкаваўся на пасаду выкладчыка кафедры дзяржаўнага права і савецкага будаўніцтва. Пачынаючы з 1991 года з’яўляецца загадчыкам кафедры экалагічнага і аграрнага права юрыдычнага факультэта БДУ.[2]
З 1999 па 2002 займаў пасаду дэкана факультэта кіравання і сацыяльных тэхналогій БДУ. У 2002—2020 гадах — дэкан юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З’яўляецца членам Прававога кансультатыўнага саветы пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Навукова-кансультатыўнага савета пры Канстытуцыйным судзе Рэспублікі Беларусь, намеснікам старшыні грамадскага савета пры Міністэрстве ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.[1]
У якасці эксперта ПРААН, Сусветнага банка, UNIDO і іншых удзельнічаў у шэрагу міжнародных праграм.
Прымаў удзел у рэалізацыі праграмы па ўмацаванні інстытуцыйнага развіцця ў 2003 годзе.
Удзельнічаў у Праграме ПРААН/ГЭФ экалагічнага аздараўлення Дняпра ў 2002—2005 гадах.
Быў экспертам Праграмы развіцця ААН «Будаванне патэнцыялу ў вобласці Стратэгічнай экалагічнай адзнакі ў вобласці рэалізацыі прыродаахоўных канвенцый Рэспублікі Беларусь» у 2009—2010 гадах.
Сяргей Аляксандравіч галоўны рэдактар часопіса «Права.by» і выдання чацвёртага тома «Беларускай юрыдычнай энцыклапедыі».[1]
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З’яўляецца аўтарам шэрагу патэнтаў і карысных мадэляў, напрыклад «Аттрактант для кровососущих насекомых и способ борьбы с кровососущими насекомыми» ці «Установка для преобразования энергии движущейся текучей среды в полезную энергию».[1]
Абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме «Дзяржаўнае кіраванне ў галіне аховы і выкарыстання лясоў» у 1993, а ў 2001 — доктарскую дысертацыю на тэму «Дзяржаўнае кіраванне ў галіне аховы навакольнага асяроддзя». Акрамя таго распрацаваў тэорыю прававога мадэлявання ў праватворчай дзейнасці.[2]
З’яўляецца аўтарам звыш 100 навуковых прац у экалагічным напрамку і прававога мадэлявання. Акрамя таго падрыхтаваў двух дактароў юрыдычных навук і чатырох кандыдатаў.
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны[2]:
- ганаровым званнем «Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь» (28 чэрвеня 2021)[3];
- медалём Францыска Скарыны (2012),
- ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Беларусі»,
- нагрудным знакам «Ганаровы работнік юстыцыі Беларусі»
- нагрудным знакам «Ганаровы работнік гаспадарчага суда»,
- юбілейным медалём «90 год на варце граніцы»;
- нагрудным знакам «90 год пракуратуры Беларусі»
- памятным знакам Саюза юрыстаў «Ex lege»
- нагрудным знакам Міністэрства юстыцыі «За адзнаку» І ступені
- нагрудны знак Следчага камітэту «За заслугі»
- знакам «Выдатнік пагранічных войскаў» ІІ ступені.
- падзякай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- ганаровай граматай Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ а б в г Юрыдычны факультэт. Гісторыя. Сучаснасць. Імёны / рэдсавет : С. А. Балашэнка (старш.) і інш. ; рэдкал. : С. А. Балашэнка (адк. рэд.), А. В. Шыдлоўскі (нам. адк. рэд.) [і інш.]. — Мінск : БДУ, 2015. — 263 с. : іл.
- ↑ а б в Балашенко Сергей Александрович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2021. Праверана 5 ліпеня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2021 г. № 245 «Аб узнагароджанні» Архівавана 9 ліпеня 2021. // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 30 чэрвеня 2021. (бел.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Балашенко Сергей Александрович // Белорусская юридическая энциклопедия : в 4 т. — Минск, 2007. — Т. 1. — С. 94.
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1962 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёўскім раёне
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары юрыдычных навук
- Прафесары
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Узнагароджаныя медалём «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя медалём «90 год на варце граніцы»
- Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі адукацыі Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Юрысты Беларусі
- Дэканы юрыдычнага факультэта БДУ