Сяняўскія
Выгляд
Сяняўскія (польск.: Sieniawski) — польскі магнацкі род, герба Ляліва, з якога паходзіць некалькі значных дзяржаўных дзеячаў Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Яны займалі пасады гетманаў, ваявод або кашталянаў. Радавой рэзідэнцыяй служыў Беражанскі замак. Пасля згасання роду са смерцю А. М. Сяняўскага (1726) іх уладанні перайшлі ў спадчыну Чартарыйскім.
Вядомыя прадстаўнікі роду
[правіць | правіць зыходнік]- Мікалай Сяняўскі (каля 1489—1569), польны гетман каронны (з 1539) Вялікі гетман каронны (з 1561)
- Мікалай Сяняўскі, сын папярэдняга († 1587) — польны гетман каронны (з 1569), кашталян камянецкі (з 1576)
- Мікалай Геранім Сяняўскі (1645—1683) — ваявода валынскі (з 1680), польны гетман каронны (з 1682), рагацінскі староста.
- Адам Мікалай Сяняўскі, сын папярэдняга (ок. 1666—1726) — белскі ваявода (з 1692), польны гетман каронны (з 1702), Вялікі гетман каронны (з 1706), кракаўскі кашталян (з 1710).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сяня́ўскія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 353. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Міхаіл Красноў. Сяня́ўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 480. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дынастычная генеалогія. Сяняўскія(недаступная спасылка) (польск.)