Перайсці да зместу

Сэмеру

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сэмеру
08°06′30″ пд. ш. 112°55′12″ у. д.HGЯO
Краіна
Форма вулканаСтратавулкан 
Дыяметр кратара650 м
Глыбіня кратара220 м
Апошняе вывяржэнне19 красавіка 2023 г. 
Вышыня вяршыні3676 м [1] 
Сэмеру (Інданезія)
Сэмеру
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэме́ру (індан.: Semeru) або Мухамеру самы высокі вулкан на востраве Ява ў Інданезіі. Сэмеру знаходзіцца ў паўднёвым канцы вулканічнага комплексу — кальдэры Тэнгер (Tengger). У кратары вулкана знаходзіцца возера лавы. Вышыня Сэмеру — 3676 м (вышэйшы пункт вострава), мае некалькі кратараў; папярочнік сучаснага кратара 500—650 м, глыбіня да 220 м. Вулкан складзены андэзітамі і базальтамі. З’яўляецца галоўнай славутасцю нацыянальнага парку Брома-Тэнгер-Сэмеру  (руск.).

З 1818 года было адзначана 56 вывяржэнняў Сэмеру. З 1967 года вулкан пастаянна актыўны, ён вывяргае клубы дыму, вулканічнага попелу і піракластычнага матэрыялу з інтэрвалам 20-30 хвілін[1]. Вывяржэнні зараз адбываюцца ў асноўным у паўднёва-ўсходнім кратары вулкана[1].

Апошнія вывяржэнні

[правіць | правіць зыходнік]
  • 1 снежня 2020 вулкан пачаў вывяргаць распаленую лаву, яе паток дасягнуў больш за 1 км у даўжыню. Гарачыя аблокі ўтварылі шлейф вулканічнага попелу, які расцягнуўся на 11 км у бок раёна Бесак-Кабакан. Каля 550 чалавек вымушаныя былі пакінуць свае дамы. Вывяржэнне суправаджалася вулканічнымі маланкамі.
  • 4 снежня 2021 года адбыўся  (руск.) масіраваны выкід вулканічнага попелу і камянёў, пры якім загінула 13 і пацярпелі ад апёкаў яшчэ 100 чалавек, пры гэтым эвакуацыя была абцяжараная з-за вулканічнага попелу, што накрыў дарогі і прывёў да разбурэння моста, да таго ж хмары вулканічнага попелу засланілі сонца настолькі, як быццам наступіла ноч[2][3][4]. Авіякампаніі атрымалі папярэджанне, што вулканічны попел можа падымацца на вышыню да 15 кіламетраў[5].
  • 19 красавіка 2023 года вулкан зноў актывізаваўся, выкінуўшы слуп попелу на вышыню 2 км.

Зноскі

  1. а б в John Seach. Semeru Volcano (англ.). volcanolive.com. Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2013. Праверана 31 мая 2013.
  2. В Индонезии проснулся вулкан Семеру.. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 4 снежня 2021.
  3. При извержении вулкана в Индонезии погиб один человек, 41 получил ожоги. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 4 снежня 2021.
  4. Извержение вулкана Семеру в Индонезии: 13 человек погибли (руск.). BBC News Русская служба (4 снежня 2021). Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 5 снежня 2021.
  5. На острове Ява вновь активизировался вулкан Семеру. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2021. Праверана 4 снежня 2021.