Сцяг Нідэрландаў
Сцяг Каралеўства Нідэрланды | |
---|---|
Зацверджаны | 16 лютага 1937 |
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг Нідэрландаў — дзяржаўны сцяг Каралеўства Нідэрланды. Уяўляе сабой палотнішча, якое складаецца з трох гарызантальных палос чырвонага (верхняя), белага (сярэдняя) і сіняга (ніжняя) колераў. Суадносіны шырыні сцяга да даўжыні — 2:3.
Першапачаткова сцягам рэспублікі, афіцыйна зацверджаным у 1599 годзе, стаў сцяг прынца Аранскага з яго радавымі колерамі: аранжавым, белым і сінім. Перад тым марскія гёзы карысталіся 6-9 палоснымі сцягамі з тым жа спалучэннем колераў. Але ў 1630 годзе, з прычыны рэвалюцыйных узрушэнняў, аранжавая манархічная паласа была замененая на чырвоную. Гэты сцяг захаваўся ў якасці дзяржаўнага нават пасля абвяшчэння Нідэрландаў манархіяй у 1815 годзе.
Лічыцца, што замена на сцягу аранжавага колеру на чырвоны мела таксама практычнае значэнне: аранжавы колер на марскіх сцягах хутчэй выгарае, чым чырвоны. У дні свят аранжавы вымпел каралеўскай дынастыі па-ранейшаму ўздмаюць над дзяржаўным сцягам.
Іншыя сцягі
[правіць | правіць зыходнік]-
Гюйс ВМС
-
Сцяг міністра абароны
-
Каралеўскі штандар
-
Гістарычны сцяг (сцяг Прынца)
Падобныя сцягі
[правіць | правіць зыходнік]
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Сцяг Нідэрландаў