Перайсці да зместу

Суслікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Суслікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Spermophilus (Cuvier, 1825)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180145
NCBI  9996
EOL  15104
FW  41528

Су́слікі[1] (Spermophilus або Citellus) — род грызуноў сямейства вавёркавых (Sciuridae). Налічвае 36 (35—38[2]) відаў, пашыраных у Еўразіі і Паўночнай Амерыцы.

Даўжыня цела 14—40 см, хваста 4—25 см. (звычайна менш за палову даўжыні цела). Заднія канечнасці трохі даўжэйшыя за пярэднія. Вушы кароткія, з невялікім пухам. Афарбоўка спіны вельмі разнастайная, ад зялёнай, да пурпуровай. Часта на спіне прысутнічае цёмная рабізна, падоўжныя цёмныя палоскі, светлыя стракаціны або дробныя плямкі. Па баках тулава могуць праходзіць светлыя палосы. Бруха звычайна брудна-жоўтага або бялёсага колеру. Да зімы мех сусліка робіцца мяккім і густым; ў летні час ён радзее, робіцца карацейшым і хмулатым. Маюцца зашчочныя мяшкі. Саскоў ад 4 да 6 пар. Нараджаюць да 17 дзіцянят.

Насяляюць лугі, стэпы, пустыні і іншыя зоны. Жывуць у норах. У зімовы перыяд упадаюць у спячку. Некаторыя віды з’яўляюцца пераносчыкамі інфекцыйных захворванняў (чумы і інш) і шкоднікамі пасеваў.

Зноскі