Сусветны патоп
Выгляд
Сусветны патоп — страшная катастрофа, шырока распаўсюджаная ў міфалагічных уяўленнях народаў свету і апісаная ў шэрагу рэлігійных тэкстаў, якая прадстаўляла сабой шырокамаштабную паводку, што прывяло да гібелі амаль усіх людзей. Бог насылае на людзей патоп ў пакаранне за дрэнныя паводзіны, парушэнне табу, забойства жывёл і т. п., або без асаблівай прычыны. Праблема сувязі паданняў пра патоп з рэальнымі паводкамі, а таксама зменамі ўзроўню Сусветнага акіяна ў гістарычны перыяд застаецца спрэчнай.