Суйта
Выгляд
| ||||||||||||||||||||||
Су́йта[1] — адмысловы горад у Японіі, размешчаны на востраве Хонсю.
Знаходзіцца на поўначы прэфектуры Осака, прамысловы горад-спадарожнік горада Осака. Плошча горада — 36,11 км², насельніцтва — 365 612 чалавек (1 жніўня 2014 года), шчыльнасць насельніцтва — 10 124,95 чал./км². Развіты металургічная, машынабудаўнічая, тэкстыльная прамысловасць.
У горадзе ладзілася сусветная выстаўка 1970 года. Таксама ў горадзе знаходзяцца два буйныя ўніверсітэты: Осакскі ўніверсітэт і Універсітэт Кансай. Паблізу знаходзіцца нацыянальны парк Сэнры[1].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Акіра Ёсіна (нар. 1948) — японскі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 2019 года (разам з Стэнлі Уітынгемам і Джонам Гудэнафам).
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 258. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- ↑ а б System of Social and Demographic Statistics of Japan - Total population (Both sexes) — Статыстычнае бюро Японіі. Праверана 17 сакавіка 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Су́йта // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 258. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).