Статыстыка Больцмана
Статы́стыка Бо́льцмана — раздзел статыстычнай фізікі, які вывучае ўласцівасці сістэм неўзаемадзейных часціц (электронаў, атамаў, малекул), што рухаюцца паводле законаў класічнай механікі.
Распрацавана ў 2-й палавіне 19 ст. Дж. К. Максвелам і Л. Больцманам.
Ва ўмовах цеплавой раўнавагі стан ідэальнага газу апісваецца функцыяй размеркавання
дзе C — нарміровачная канстанта, E — поўная механічная энергія (сума кінетычнай і патэнцыяльнай энергій часціцы), k — пастаянная Больцмана, T — абсалютная тэмпература. Функцыя f называецца размеркаваннем Максвела—Больцмана, з якога вынікае закон раўнамернага размеркавання кінетычнай энергіі па ступенях свабоды малекул: на кожную ступень свабоды прыпадае ў сярэднім энергія 1/2 kT.
Статыстыкай Больцмана карыстаюцца ў тых выпадках, калі квантавыя эфекты ў руху часціц можна не ўлічваць. Крытэрый яе дастасавальнасці
дзе m — маса часціцы, n — канцэнтрацыя часціц, h — пастаянная Планка.
Гэты крытэрый практычна выконваецца для малекул звычайных газаў і электронаў праводнасці ў паўправадніках. Для мікрачасціц статыстыка Больцмана недакладная і замяняецца статыстыкай Бозе—Эйнштэйна або Фермі—Дзірака (гл. квантавая статыстыка).
Статыстыкай Больцмана шырока карыстаюцца ў кінетычнай тэорыі газаў, фізіцы паўправаднікоў, фізіцы плазмы, тэорыі электрычных і магнітных з'яў у рэчыве і іншых галінах фізікі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бо́льцмана статы́стыка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 210. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бо́льцмана стати́стика / Павлов В. П. // Т. 3. Бари — Браслет. — М. : Советская энциклопедия, 1970. — С. 528—529. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)