Стары мост (Мостар)
Выгляд
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 946 рус. • англ. • фр. |
Стары мост (басн.: Stari most) — мост праз раку Нерэтву ў Мостары (Боснія і Герцагавіна), аб’ект са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА з 2005 года.[1]
Пабудаваны ў 1560-я гады, у часы асманскага валадарства. Больш за 420 гадоў прастаяў, але падчас югаслаўскага канфлікту 1990-х гадоў быў разбураны, да 2004 года адноўлены.[2] Рэканструяваны Стары мост лічыцца сімвалам прымірэння, незалежна ад культуры, нацыянальнасці і веравызнання насельніцтва.[3]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Стары мост
- Месяцавы мост