Старшыня Савета міністраў Босніі і Герцагавіны
Выгляд
Старшыня Савета міністраў Босніі і Герцагавіны (басн.: Predsjedavajući Vijeća ministara, харв.: Predsjedavajući Vijeće ministara, сербск.: Председавајући Савјета министара) — кіраўнік урада Босніі і Герцагавіны.
Старшыня Савета міністраў прызначаецца Прэзідыумам Босніі і Герцагавіны, пасля чаго яго кандыдатуру павінна зацвердзіць Палата прадстаўнікоў. Старшыня Савета міністраў прызначае міністраў кабінета, а таксама намеснікаў міністраў, якія не павінны належаць да таго ж народу, названаму ў якасці аднаго са складальнікаў насельніцтва краіны, што і іх міністры[1].
Кіраўнікі ўрадаў Босніі і Герцагавіны
[правіць | правіць зыходнік]Рэспубліка Боснія і Герцагавіна (1992—1996)
[правіць | правіць зыходнік]# | Партрэт | Прозвішча | Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | Партыя | Спасылка |
---|---|---|---|---|---|---|
Прэм'ер-міністр Рэспублікі БіГ 1943—1945 | ||||||
1 | Юрэ Пеліван (нар. 1929) |
3 сакавіка 1992 | 9 лістапада 1992 | Харвацкая дэмакратычная садружнасць БіГ | ||
2 | Міле Акмаджыч (нар. 1938) |
9 лістапада 1992 | 25 кастрычніка 1993 | Харвацкая дэмакратычная садружнасць БіГ | ||
3 | Харыс Сілайджыч (нар. 1945) |
25 кастрычніка 1993 | 30 студзеня 1996 | Партыя дэмакратычнага дзеяння |
Боснія і Герцагавіна (1996—цяп. час)
[правіць | правіць зыходнік]# | Партрэт | Прозвішча | Пачатак паўнамоцтваў | Канец паўнамоцтваў | Партыя | Спасылка |
---|---|---|---|---|---|---|
Прэм'ер-міністр БіГ 1943—1945 | ||||||
4 | Хасан Муратавіч (нар. 1940) |
30 студзеня 1996 | 3 студзеня 1997 | Беспартыйны | ||
Старшыня Савета міністраў БіГ 1943—1945 | ||||||
5 | Харыс Сілайджыч (нар. 1938) |
3 студзеня 1997 | 3 лютага 1999 | Партыя за Боснію і Герцагавіну | ||
5 | Бора Бошыч (нар. 1950) |
3 студзеня 1997 | 3 лютага 1999 | Сербская дэмакратычная партыя | ||
6 | Харыс Сілайджыч (нар. 1938) |
3 лютага 1999 | 6 чэрвеня 2000 | Партыя за Боснію і Герцагавіну | ||
6 | Святазар Міхайлавіч (нар. 1949) |
3 лютага 1999 | 6 чэрвеня 2000 | Сацыялістычная партыя | ||
7 | Спасоэ Тушаўляк (нар. 1952) |
6 чэрвеня 2000 | 18 кастрычніка 2000 | Беспартыйны | ||
8 | Марцін Рагуз (нар. 1958) |
18 кастрычніка 2000 | 22 лютага 2001 | Харвацкая дэмакратычная садружнасць БіГ | ||
9 | Божыдар Маціч (нар. 1937) |
22 лютага 2001 | 18 ліпеня 2001 | Сацыял-дэмакратычная партыя БіГ | ||
10 | Златка Лагумджыя (нар. 1955) |
18 ліпеня 2001 | 15 сакавіка 2002 | Сацыял-дэмакратычная партыя БіГ | ||
11 | Драган Мікерэвіч (нар. 1955) |
15 сакавіка 2002 | 23 снежня 2002 | Партыя дэмакратычнага прагрэса | ||
12 | Аднан Церзіч (нар. 1960) |
23 снежня 2002 | 11 студзеня 2007 | Партыя дэмакратычнага дзеяння | ||
13 | Нікола Шпірыч (нар. 1956) |
11 студзеня 2007 | 12 студзеня 2012 | Саюз незалежных сацыял-дэмакратаў | ||
14 | Векаслаў Бяванда (нар. 1956) |
12 студзеня 2012 | цяп. час | Харвацкая дэмакратычная садружнасць БіГ |
Зноскі
- ↑ Канстытуцыя Босніі і Герцагавіны. Арт. V