Станіслаў Ігнацы Віткевіч
Станіслаў Ігнацы Віткевіч | |
---|---|
Stanislaw Ignacy Witkiewicz | |
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Witkacy і Stanisław Ignacy Witkacy[1] |
Дата нараджэння | 24 лютага 1885[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 1939[6][7][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Станіслаў Віткевіч[5] |
Маці | Maria Witkiewiczowa[d] |
Жонка | Jadwiga Witkiewiczowa[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | драматург, філосаф, пісьменнік, фатограф, мастак, паэт, тэарэтык мастацтва, мастацтвазнавец |
Гады творчасці | 1905[9] — 1939[9] |
Кірунак | экспрэсіянізм |
Мова твораў | польская |
Узнагароды | |
Подпіс | |
witkacy.eu (польск.) witkacologia.eu (польск.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Станіслаў Ігнацій Віткевіч (польск.: Stanisław Ignacy Witkiewicz, псеўданім — Вітка́цый, польск.: Witkacy; 24 лютага 1885, Варшава, Царства Польскае, Расійская імперыя — 18 верасня 1939, Вялікія Азёры, Пінскі павет, Палескае ваяводства, Польшча) — польскі пісьменнік, мастак і філосаф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сын мастака, пісьменніка, мастацкага крытыка Станіслава Віткевіча (1851—1915). Атрымаў хатнюю адукацыю ў бацькоўскім маёнтку ў Закапанэ, рос у коле артыстаў, мастакоў, пісьменнікаў. З дзяцінства сябраваў з Каралем Шыманоўскім і Браніславам Маліноўскім, суправаджаў апошняга ў яго этнаграфічнай экспедыцыі ў Акіянію (1914). Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне як расійскі падданы, быў у Петраградзе ў час Кастрычніцкай рэвалюцыі. Убачанае ў гэтыя катастрафічныя гады ў вырашальнай ступені вызначыла матэрыял, сюжэтыку, аўтарскую пазіцыю ў творах Віткевіча.
У 1925 годзе ўзяў псеўданім Witkacy (Віткацый), жорстка пераглядзеў зробленае ім раней як у славеснасці, так і ў жывапісе. У 1930-я гады творча эксперыментаваў з наркотыкамі, у прыватнасці ўжываў мексіканскі пеётль. Паўтара дзясяткі гадоў, якія апынуліся апошнімі, былі для Віткевіча часам надзвычайнага творчага ўздыму, нават свайго роду выбуху. Разам з Бруна Шульцам і Вітальдам Гамбровічам Віткацый вызначыў пярэдні край мастацка-літаратурных пошукаў у Польшчы міжваеннага дваццацігоддзя.
Пасля ўварвання ў Польшчу войскаў Германіі Віткевіч скончыў жыццём самагубствам 18 верасня 1939 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Мастацкую творчасць Віткацыя цяжка класіфікаваць, але найбольш блізка ён падыходзіць да экспрэсіянізму, нярэдка яго збліжаюць з сюррэалізмам. Шмат у чым яго творчасць блізкая па духу Кафку, хоць без відавочнага песімізму[крыніца?]. Можна лічыць Віткевіча папярэднікам тэатра абсурду. Яго творы адрознівала не толькі дзіўнасць і дасканаласць, але і імкненне адлюстраваць новыя рэаліі, новыя падыходы навукі і тэхнікі, іх уздзеянне на вобраз чалавека.
Музай Віткацыя лічылася вядомая пісьменніца і грамадская дзяячка Ізабела Стаховіч[10].
Спадчына і ўздзеянне
[правіць | правіць зыходнік]Творы Віткацыя перакладзены на многія еўрапейскія мовы, кнігі пра яго выходзяць у Еўропе і ЗША, яго раманы экранізаваліся. Ён аказаў глыбокі ўплыў на эстэтыку і творчую практыку Тадэвуша Кантара, які не раз ставіў яго драмы. З 1985 года ў Закапанэ існуе Тэатр імя С. І. Віткевіча, які рэалізуе яго канцэпцыю «чыстай формы» (рэжысёр — Анджэй Дзюк). Эсэ пра этыка-эстэтычныя пошукі Віткевіча належыць Феліксу Гватары, яно ўвайшло ў яго кнігу Картаграфіі шызааналізу (1989).
Масавая культура
[правіць | правіць зыходнік]Сюжэт крымінальнага фільма «Містыфікацыя» 2010 года пабудаваны на тым, быццам бы Віткевіч мог сімуляваць сваю смерць і застацца жывым яшчэ ў 1968 годзе.
Беларускія пераклады
[правіць | правіць зыходнік]У 2023 годзе раман Віткевіча «Ненасытнасць» пераклала Алена Пятровіч[11].
Зноскі
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
- ↑ Stanislaw Ignacy Witkiewicz
- ↑ Stanislaw Ignacy Witkiewicz // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Artists Artworks Праверана 31 жніўня 2021.
- ↑ а б Catalog of the German National Library Праверана 26 сакавіка 2023.
- ↑ Stanislaw Ignacy Witkiewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Witkacy // Luminous-Lint — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- ↑ а б RKDartists Праверана 8 верасня 2022.
- ↑ Izabela Czajka-Stachowicz, muza Witkacego, pisarka i skandalistka, kapitan UB . Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2021. Праверана 11 лістапада 2021.
- ↑ Янушкевіч выпускае культавы польскі раман
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Милош Ч. Станислав Игнаций Виткевич: современный писатель?// Милош Ч. Личные обязательства: Избранные эссе о литературе, религии и морали. М.: Дом интеллектуальной книги, 1999, с.277-291
- Базилевский А. Виткевич: повесть о вечном безвременье. М., 2000
- Хорев В. Станислав Игнацы Виткевич на русском языке// Иностранная литература, 2007, № 10 ([1]Архівавана 31 студзеня 2012.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Станіслаў Ігнацы Віткевіч
- На сайце польскай філасофіі (англ.)
- Артыкул на сайце Culture.plАрхівавана 17 мая 2017.
- Жывапіс, малюнкі, фатаграфііАрхівавана 7 сакавіка 2021.
- Жывапіс on lineАрхівавана 12 чэрвеня 2008.
- Жывапіс і графіка on lineАрхівавана 8 сакавіка 2022.
- На сайце IMDBАрхівавана 6 мая 2013.
- Віткевіч і Бруна Шульц (рус.)Архівавана 11 лютага 2012.
- Нарадзіліся 24 лютага
- Нарадзіліся ў 1885 годзе
- Нарадзіліся ў Варшаве
- Памерлі 18 верасня
- Памерлі ў 1939 годзе
- Памерлі ва Украіне
- Выпускнікі Кракаўскай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Расійская імперыя)
- Пісьменнікі Польшчы
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Драматургі Польшчы
- Польскамоўныя пісьменнікі
- Мастакі Польшчы
- Самазабойцы
- Драматургі XX стагоддзя