Ставок (Пінскі раён)
Выгляд
Вёска
Ставок
| ||||||||||||||||||||||
Ставо́к[1] (трансліт.: Stavok, руск.: Ставок) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр Ставоцкага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 10 кіламетраў на поўнач ад горада Пінск і чыгуначнай станцыі Пінск, за 180 кіламетраў ад Брэста, на правым беразе ракі Мерачанка, на аўтамабільнай дарозе Р6 Пінск—Івацэвічы.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 398 жыхароў, 163 двары (2001)[2].
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Сярэдняя школа
- Дом культуры
- Бібліятэка
- Амбулаторыя
- Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны
[правіць | правіць зыходнік]- Ушэсцеўская царква (1855) — Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000581
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ставо́к // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 126. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ставок (Пінскі раён)