Слаўнаўскі сельсавет
Слаўнаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Талачынскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Слаўнае |
Дата ўтварэння | 1928 |
Насельніцтва (2019) | 1 591 |
Часавы пояс | UTC 03:00 |
Код аўтам. нумароў | 2 |
Афіцыйны сайт |
Сла́ўнаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Талачынскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года пасёлак) Слаўнае.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны ў 1928 годзе як Слаўненскі (Слаўнаўскі) сельсавет у складзе Талачынскага раёна Аршанскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Талачынскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Славенскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Слаўненскага сельсавета 24 населеныя пункты[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1877 чалавек[3], з іх 94,4 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1591 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 61. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.