Славацка-венгерская вайна (венг.: Kis háború, славацк.: Malá vojna) — узброены канфлікт паміж арміямі Славакіі і Венгрыі, які адбыўся ва ўсходняй Славакіі ў канцы сакавіка 1939 года.
Завяршыўся тактычнай перамогай Венгрыі і адчужэннем паласы тэрыторыі Славакіі на карысць Венгрыі (вузкая палоска на крайнім усходзе па ліні Стачкін — Собранцэ).