Серэнада
Выгляд
Серэнада (фр.: serenade, ад італ.: serenata, ад sera — вечар) — музычная кампазіцыя, выкананая ў нечы гонар. У гісторыі музыкі існуе некалькі трактовак гэтага паняцця:
- серэнада — вячэрняя песня пад акампанемент лютні, мандаліны ці гітары, звернутая да каханай. Узнікла ў Італіі, пашырылася ў паўднёва-раманскіх народаў. Пазней стала жанрам камернай вакальнай музыкі. Сярод вядомых камерных вакальных серэнад «Начны зефір» М. Глінкі, «Пецярбургскія серэнады» А. Даргамыжскага, «Серэнада Дон Жуана» П. Чайкоўскага, «Вячэрняя серэнада», «Ранішняя серэнада» Ф. Шуберта.
- у 17 — 20 стагоддзях серэнада — інструментальны музычны твор, блізкі да дывертысмента, накцюрна, касацыі. Найбольш вядомыя «Хафнераўская серэнада» і «Маленькая начная серэнада» В. А. Моцарта, «Серэнада для струннага аркестра» П. Чайкоўскага.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).