Перайсці да зместу

Свята-Уваскрасенская царква (Крычаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Уваскрасенская царква
53°41′45″ пн. ш. 31°43′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Крычаў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская
Дата пабудовы 1-я пал. XIX ст.
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Уваскрасенская царква — праваслаўны храм у г. Крычаве Магілёўскай вобласці.

На вуліцы Леніна. Пабудавана ў першай палове 19 ст. з цэглы. У 1950-я гг. перабудавана пад кінатэатр, вернута вернікам і адноўлена ў 1990-я гг.

Вырашана асіметрычным прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным дахам. Сакральную прыналежнасць будынка адзначаюць 2 цыбулепадобныя купалы на васьмігранных барабанах над фасадамі і па цэнтры даху, макаўка над алтарнай часткай. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.