Перайсці да зместу

Свята-Мікалаеўская царква (Крычаў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
53°41′34,30″ пн. ш. 31°43′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Крычаў
Канфесія Праваслаўе
Епархія Магілёўская
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Першае згадванне 1682
Дата пабудовы кан. XIX — пач. XX ст.
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейнічае
Сайт svnikolski.mogeparhia.by
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свя́та-Мікала́еўская царква́ — драўляны праваслаўны храм у горадзе Крычаве Магілёўскай вобласці, помнік беларускага народнага дойлідства.

Успенне. Апошняя чвэрць XVII ст. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі

На Замкавай гары (вул. Сожная), на высокім левым беразе р. Сож. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва на месцы старажытнага касцёла Св. Еліяша, узведзенага пры каралю Казіміру І, паводле падання, на месцы язычніцкага капішча. Капітальна перабудавана ў 1950-я гг.

Твор народнага дойлідства. Трохзрубную падоўжна-восевую кампазіцыю фарміруюць прытвор, малітоўная зала, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцамі. Галоўны фасад асноўнага выцягнутага прамавугольнага зруба завершаны галоўкай на двух'ярусным васьмігранным барабане. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах, вертыкальнай шалёўкай вылучана цокальная і фрызавая часткі фасадаў.