Свабодныя кхмеры
Выгляд
Свабодныя кхмеры | |
---|---|
кхмер.: ខ្មែរសេរី | |
Іншыя назвы | Кхмер Сярэй |
Ідэалогія | антыкамунізм, нацыяналізм, рэспубліканізм |
Этнічная прыналежнасць | кхмеры, кхмер-кром |
Лідары | Сон Нгок Тхань |
Актыўная ў | Камбоджа |
Расфарміравана | 1977 |
Саюзнікі | ЗША, Рэспубліка В'етнам, Тайланд, Кхмерская Рэспубліка, АФВПН, НФВКН |
Праціўнікі | урада Сіянука, ДРВ, В’етконг, Чырвоныя кхмеры |
Колькасць членаў | 8 тысяч (1968 год) |
Удзел у канфліктах | Вайна ў Віетнаме Грамадзянская вайна ў Камбоджы, Кампучыйска-в’етнамскі канфлікт |
Свабодныя кхмеры (кхмер.: ខ្មែរសេរី), Кхмер Сярэй — камбоджыйскі рэспубліканскі паўстанцкі рух антыкамуністычнага і антыманархічнага толку. Вёў узброеную барацьбу супраць рэжыму Нарадома Сіянука. Удзельнічаў у В’етнамскай вайне на баку ЗША і Паўднёвага В’етнама і ў Камбаджыйскай грамадзянскай вайне на баку Кхмерскай Рэспублікі. Пацярпеў паражэнне ў супрацьстаянні з В’етнамм і Чырвонымі кхмерамі. У 1980-х уліўся ў НФВКН.