Сафія Лазараўна Заменгоф
Выгляд
Сафія Лазараўна Заменгоф | |
---|---|
Дата нараджэння | 13 снежня 1889[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 верасня 1942[3] (52 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Людвіг Лазар Заменгоф[5] |
Маці | Клара Аляксандраўна Заменгоф |
Род дзейнасці | эсперантыст, педыятр |
Альма-матар | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сафія Лазараўна Заменгоф (13 снежня 1889, Варшава — 12 верасня 1942, Трэблінка) — польскі лекар-педыятр, дачка Клары і Лазара Заменгофаў.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1907—1913 гадах Сафія вывучала медычную справу ў Лазанскім універсітэце, у 1914 годзе прайшла дзяржаўную атэстацыю ў Санкт-Пецярбургу. Спецыялізавалася на педыятрыі і ўнутраных захворваннях. Працавала ў Лэбэдынскім шпіталі, затым з 1922 года ў Варшаве. Падчас другой сусветнай вайны была перамешчаная ў Варшаўскае гета. Працягвала медыцынскую практыку ва ўмовах нацысцкай акупацыі, пакуль не была арыштавана і адпраўлена ў канцлагер Трэблінка, дзе і была забітая, хутчэй за ўсё, у газавай камеры.
Яе імянная магіла (памятная дошка побач з магілай Клары Заменгоф) знаходзіцца на яўрэйскіх могілках Варшавы.
Зноскі
- ↑ Korĵenkov A. Homarano: La vivo, verkoj kaj ideoj de d-ro L. L. Zamengof — Kaliningrado, Kaŭno: Sezonoj, Litova Esperanto-Asocio, 2009.
- ↑ а б Holocaust Survivors and Victims Database Праверана 13 снежня 2022.
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ JewishGen — 1987.
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #143299026 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2022.