Сарыкольскі хрыбет
Выгляд
Сарыкольскі хрыбет | |
---|---|
тадж. Раште Кух Сарикол | |
Краіны | |
Горная сістэма | Памір |
Даўжыня | 350 км |
Шырыня | 35 км |
Вышыня | 6351 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сарыкольскі хрыбет (тадж.: Раште Кух Сарикол) — горны хрыбет ва Усходнім Паміры, цягнецца ўздоўж мяжы Таджыкістана і Кітая. Цягнецца ад даліны ракі Маркансу да адгор’яў Гіндукуша, агінаючы з поўначы катлавіну з азёрамі Шаркуль і Рангкуль. Служыць водападзелам басейнаў ракі Тарым, возера Каракуль і Амудар’і.
Вышыня хрыбта вагаецца ад 4500 да 5800 м, найвышэйшы пункт — гара Лявірдыр (6351 м). Працягласць — каля 350 км. Складзены галоўным чынам крышталічнымі сланцамі і гранітоідамі. У ніжняй частцы схілаў — разрэджаная расліннасць халоднай высакагорнай пустыні. Вышэй 5000 м — даліны і схілавыя ледавікі. На тэрыторыі Таджыкістана размешчана 240 ледавікоў агульнай плошчай 144 км².
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Сарыкольскі хрыбет // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 188. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).