Перайсці да зместу

Сардзіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сардзіны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sardina pilchardus Walbaum, 1792


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161813
NCBI  27697
EOL  213922
FW  301173

Сардзіны (Sardina) — рыбы сямейства селядцовых.

Выдзяляюцца 2 роды, у кожным па 1 відзе (з падвідамі): сардзіна еўрапейская і сардзіна ціхаакіянская (яе падвід — сардзіна далёкаўсходняя, або івасі). Пашыраны ва ўмерана цёплых і субтрапічных водах абодвух паўшар'яў, акрамя ўсходніх узбярэжжаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі.

Цела прадаўгаватае, сціснугае з бакоў; даўжыня да 35 см (звычайна 15—20). Уздоўж спіны па баках шэраг цёмных плям, каля хваставога плаўніка — пара падоўжаных лускавінак («крыльцы»), на шчэлепнай накрыўцы — радыяльныя раўчукі. Планктафагі.

Касяк сардзін

Аб'ект промыслу.