Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны | |
---|---|
Заснаваны | 1808 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Сайт | spbgavm.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт ветэрынарнай медыцыны (руск.: Санкт-Петербургский государственный университет ветеринарной медицины) — найстарэйшая вышэйшая навучальная ўстанова Расіі па падрыхтоўцы ветэрынарных спецыялістаў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1808 годзе створана ветэрынарнае аддзяленне ў межах Імператарскай медыка-хірургічнай акадэміі. У 1873 годзе ветэрынарнае аддзяленне было рэарганізавана ў інстытут пры той жа акадэміі, які быў закрыты ў 1883 годзе.
Стварэнне інстытута ў Петраградзе пачалося з пастановы калегіі Камісарыята аховы здароўя камуны Паўночнай вобласці ад 21 верасня 1919 года. Было вырашана адкрыць лабараторыю ў складзе 6 аддзелаў, а сумесна з Камісарыятам асветы дэталёва распрацаваць палажэнне аб арганізацыі ў Петраградзе ветэрынарна-заатэхнічнага інстытута. 5 снежня 1918 года сабралася ўстаноўчая камісія па стварэнні ў Паўночнай вобласці вышэйшай ветэрынарнай навучальнай установы. З 1924 года ВНУ пачала называцца Ленінградскім ветэрынарным інстытутам.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Ветэрынарнай медыцыны (вочная, вочна-завочная, завочная)
- Ветэрынарна-санітарны (дзённая)
- Павышэння кваліфікацыі
- Водныя біярэсурсы і аквакультуры
- Біяэкалогія
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Іван Андрэевіч Булыгін
- Іларыён Рыгоравіч Галуза
- Мікалай Уладзіміравіч Даменікан
- Іван Якаўлевіч Дземідзенка
- Праскоўя Сцяпанаўна Іванова
- Юрый Казіміравіч Кавалёнак
- Арцём Іванавіч Новік
- Ціт Пятровіч Пратасеня
- ↑ GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286