Перайсці да зместу

Салмакіда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Салмакіда і Гермафрадыт

Салмакі́да (Салма́ція) — персанаж старажытнагрэцкай міфалогіі, німфа, якая жыла пры крыніцы, у якой ў свой час спыніўся адпачыць Гермафрадыт. Ўмілаваная Гермафрадыта у возеры ў Карыі злілася з ім у адно цэлае.

Міф пра яе выклаў Авідзій ў сваім творы «Метамарфозы». Дзяўчына валодала чароўнай знешнасцю, якая спалучалася ў ёй з невынішчальнай лянотай. Іншыя німфы, узброеныя дзідамі і лукамі, забаўлялі сябе паляваннем; Салмакіда вышэй за ўсё шанавала «непарушны спакой». Купацца ў крыніцы, расчэсваць раскошныя валасы, прыбіраць галаву кветкамі, любуючыся сабою ў люстэрку вод, — іншых заняткаў яна не жадала. «Навошта ў бяздзейнасці сваю ты маладосць губіш?» — наперабой дакаралі яе сяброўкі. Але поспеху не мелі.

Згодна з пазнейшай традыцыі, крыніца ў Галікарнасе, дзе гэта адбылося, спрыяла спешчанасці тых, хто п'е з яе.[1].

Салмакіда ў позняй культуры

[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 годзе выйшаў расійскі кароткаметражны мультфільм «Німфа Салмака» рэжысёра А. А. Пятрова.

Міф пра Салмакіду і Гермафрадыта выкарыстаны ў кампазіцыі брытанскага гурта Genesis «Fountain Of Salmacis», якая выйшла ў альбоме 1971 года «Nursery Cryme».

  1. Страбон XIV 2, 16 (стр.656)