Сабор Васіля Блажэннага
Праваслаўны сабор | |
Сабор Пакрова Прасвятой Багародзіцы на Рву (Храм Васіля Блажэннага) | |
---|---|
Пакроўскі сабор | |
| |
55°45′08,88″ пн. ш. 37°37′23″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Расія |
Горад | Масква, Чырвоная плошча |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Маскоўская |
Тып будынка | Сабор |
Архітэктурны стыль | архітэктура Расіі[d] |
Архітэктар | Поснік Якаўлеў (паводле адной з версій) |
Заснавальнік | Іван Грозны |
Першае згадванне | 1554 |
Дата заснавання | 1555 |
Будаўніцтва | 1555—1561 гады |
Прыдзелы |
прыдзел Ражаства Найсвяцейшай Багародзіцы прыдзел Васіля Блажэннага |
Статус | Аб’ект культурнай спадчыны РФ № 7710342000 |
Вышыня | 47,5 м[1] |
Матэрыял | цэгла |
Стан | добры |
Сайт | saintbasil.ru |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор Пакрова, што на Рву, шырока вядомы як Сабор Васіля Блажэннага — праваслаўны храм, размешчаны на Чырвонай плошчы Кітай-горада ў Маскве. Шырока вядомы помнік рускай архітэктуры. Да XVII стагоддзя звычайна называўся Троіцкім, бо першапачатковы драўляны храм быў прысвечаны Святой Тройцы; быў таксама вядомы як «іерусалімскі», што звязана як з прысвячэннем аднаго з прыдзелаў, так і са здзяйсняемым на Вербную нядзелю хросным ходам да яго з Успенскага сабора з «шэсцем на асляці» Патрыярха.
Статус
[правіць | правіць зыходнік]У цяперашні час Пакроўскі сабор — філіял Дзяржаўнага гістарычнага музея. Уваходзіць у Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Расіі.
Пакроўскі сабор — адна з самых вядомых славутасцей Расіі. Для многіх жыхароў планеты Зямля ён з’яўляецца сімвалам Масквы (такім жа, як Эйфелева вежа для Парыжа). Перад саборам з 1931 года знаходзіцца бронзавы Помнік Мініну і Пажарскаму (устаноўлены на Чырвонай плошчы ў 1818 годзе).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Версіі аб стварэнні
[правіць | правіць зыходнік]Пакроўскі сабор быў пабудаваны ў 1555—1561 гадах па загаду Івана Грознага ў памяць аб узяцці Казані і перамозе над Казанскім ханствам.
Існуе некалькі версій аб стваральніках сабора.
Па адной з версій, архітэктарам быў вядомы пскоўскі майстар Постнік Якаўлеў па мянушцы Барма. Па другой, шырока вядомай версіі Барма і Поснік — два розныя дойліды, якія ободва ўдзельнічалі ў будаўніцтве; гэта версія цяпер лічыцца ўстарэлай[2][3]. Згодна з трэцяй версіяй, сабор быў пабудован невядомым заходнееўрапейскім майстрам (магчыма, італьянцам, як і раней — значная частка пабудоў Маскоўскага Крамля), адсюль і такі непаўторны стыль, які спалучае традыцыі як рускага дойлідства, так і еўрапейскага дойлідства эпохі Адраджэння, але гэта версія пакуль дакументальна не пацверджана.
Згодна з легендаю, архітэктара (архітэктараў) сабора асляпілі па загаду Івана Грознага, каб яны не змаглі больш пабудаваць падобнага храма. Аднак, калі аўтар сабора — Поснік, то ён не мог быць аслеплены, бо на працягу некалькіх гадоў пасля будаўніцтва сабора ўдзельнічаў у стварэнні Казанскага крамля[заўв 1].
Сабор у канцы XVI—XIX стст.
[правіць | правіць зыходнік]У 1588 годзе к храму была прыбудована цэркаў Васіля Блажэннага, дзеля чаго ў паўночна-ўсходняй частцы сабора залажылі арачныя праёмы. Архітэктурна цэркаў уяўляла сабой самастойны храм з асобным уваходам.
У канцы XVI ст. з’явіліся фігурныя главы сабора — замест першапачатковага пакрыцця, якое згарэла падчас чарговага пажару.
У другой палове XVII ст. аблічча сабора істотна змянілася — адкрытую галерэю-гульбішча вакол верхніх цэркваў перакрылі скляпеннем, а над белакаменными лесвіцамі збудавалі ганкі, упрыгожаныя шатрамі.
Знешняя і ўнутраная галерэя, пляцоўкі і парапеты ганкаў былі распісаны раслінным арнаментам. Гэтыя абнаўленні былі завершаны к 1683 году, а звесткі аб іх уключылі ў надпісы на керамічных кафлях, якімі ўпрыгожылі фасад сабора.
У 1817 годзе архітэктар Ёсіп Бове пры рэканструкцыі Чырвонай плошчы, вылажыў падпорную сцяну храма каменем і ўстанавіў чыгунную агароджу (спачатку ўздоўж Маскварэцкай вуліцы; у 1834 годзе, пасля пракладкі Маслянога завулка — з паўднёвага боку храма)[5].
Рэстаўрацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пажары, частыя ў драўлянай Маскве, моцна шкодзілі Пакроўскаму сабору, і таму ўжэ з канца XVI ст. у нём праводзіліся рамонтныя работы. На працягу больш чым чатырохсотгадовай гісторыі помніка падобныя работы непазбежна змянялі ягонае аблічча ў адпаведнасці з эстэтычнымі густамі тых часоў. У дакументах сабора за 1737 г. упершыню згадваецца імя архітэктара Івана Мічурына, пад чыім кіраўніцтвам праводзіліся работы па аднаўленню архітэктуры і ўнутранага ўбранства сабора пасля так званага «Троіцкага» пажара 1737 года. Наступныя комплексныя рамонтныя работы ажыццяўляліся ў саборы па загаду Кацярыны II у 1784—1786 гг. Кіраваў імі архітэктар Іван Якаўлеў. У 1900—1912 гадах рэстаўрацыю Храма ажыццявіў архітэктар С. У. Салаўёў. У 1920-е годы рамонтна-рэстаўрацыйныя работы ў храме праводзілі архітэктары М. С. Курдзюкоў і А. А. Жэлябужскі[6].
Савецкія часы. Музей
[правіць | правіць зыходнік]У 1918 годзе Пакроўскі сабор стаў адным з першых помнікаў культуры, узятых пад дзяржаўную ахову, як помнік нацыянальнага і сусветнага значэння. З гэтага часу пачалося ператварэння храма ў музей. Першым наглядчыкам стаў протаіерэй Іаан Кузняцоў. У паслярэвалюцыйныя гады сабор знаходзіўся ў гаротнум стане. У многіх месцах працякаў дах, былі выбіты шыбы, зімой нават унутры цэркваў ляжаў снег. Іаан Кузняцоў адзін падтрымліваў парадак у саборы.
У 1923 годзе было прынята рашэнне аб стварэнні ў саборы гісторыка-архітэктурнага музея. Яго першым загадчыкам стаў навуковы супрацоўнік Гістарычнага музея Е. І. Сілін. 21 траўня музей адкрылі для наведвальнікаў. Пачалося актыўнае камплектаванне фондаў.
У 1928 годзе музей «Пакроўскі сабор» стаў філіялам Дзяржаўнага гістарычнага музея. Нігледзячы на пастаянныя рэстаўрацыйныя работы, якія вядуцца ў саборы ўжэ амаль стагоддзе, музей заўсёды адкрыты для наведвальнікаў. Ён закрываўся толькі раз — у час Вялікай Айчыннай вайны. У 1929 годзе ў храме былі забаронены богаслужэнні, і былі зняты званы. У сярэдзіне 1930-х гг. храму пагражала разбурэнне, аднак ён пазбег гэтага[7][8]. Адразу ж пасля вайны прыступілі да сістэматычных работ па аднаўленню сабора, і 7 верасня 1947 года, у дзень святкавання 800-годдзя Масквы, музей ізноў адкрыўся. Сабор стаў шырока вядомы не толькі ў Расіі, але і далёка за яе межамі.
З 1991 года Пакроўскі сабор знаходзіцца ў сумесным карыстанні музея і Рускай праваслаўнай царквы. Пасля працяглага перапынку ў храме былі адноўлены богаслужэнні.
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ http://www.saintbasil.ru/en/expo.html
- ↑ Журнал Советская архитектура
- ↑ Памятники архитектуры 1983, с. 399.
- ↑ Праект «Искатели», фільм «Развенчание легенды» Архівавана 4 кастрычніка 2015.
- ↑ Памятники архитектуры 1983, с. 402.
- ↑ Зодчие Москвы времени эклектики, модерна и неоклассицизма (1830-е — 1917 годы): илл. биогр. словарь / Гос. науч.-исслед. музей архитектуры им. А. В. Щусева и др. — М.: КРАБиК, 1998. — С. 102. — 320 с. — ISBN 5-900395-17-0.
- ↑ Сайт Православие. RU
- ↑ Часопіс «Нескучный сад»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Либсон В.Я., Домшлак М.И., Аренкова Ю.И. и др. Кремль. Китай-город. Центральные площади // Памятники архитектуры Москвы. — М.: Искусство, 1983. — С. 398-403. — 504 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Сабор у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (храм Васіля Блажэннага) Архівавана 9 снежня 2008. на сайце Рускае Праваслаўе
- Пакроўскі сабор
- Афіцыйная старонка музея Пакроўскага сабора
- Instagram Архівавана 11 сакавіка 2016.
- ВКонтакте