Рэспубліканскі рэферэндум у Гамбіі (1965)
24 лістапада 1965 года ў Гамбіі адбыўся рэспубліканскі рэферэндум[1]. Ставілася пытанне аб увядзенні пасады прэзідэнта, які змяніў бы брытанскую каралеву Лізавету II у ролі кіраўніка дзяржавы. Тым самым мог быць скасаваны пост генерал-губернатара, які прызначаўся Вялікабрытаніяй.
На рэферэндуме было зарэгістравана 154 626 выбаршчыкаў, пры гэтым было аддадзена 93 484 сапраўдных галасы. 65,85% выбаршчыкаў прагаласавалі за ўвядзенне прэзідэнцкага кіравання. Аднак ініцыятыва не змагла атрымаць падтрымку ў дзве траціны, неабходную для прыняцця прапановы.
Другі рэферэндум, праведзены ў 1970 годзе, з тым жа пытаннем аказаўся больш паспяховым. Як вынік, прэм’ер-міністр Дауда Джавара быў абраны парламентам прэзідэнтам. 24 красавіка ён афіцыйна ўступіў на сваю пасаду. Апошні генерал-губернатар Фарыманг Мамадзі Сінгатэ склаў свае паўнамоцтвы.
Вынікі рэферэндуму | Галасы | % |
---|---|---|
За | 61 563 | 65,85 |
Супраць | 31 921 | 34.15 |
Агулам | 93 484 | 100 |
Зарэгістраваныя выбаршчыкі / яўка | 154 626 | 60,46 |
Крыніца: база даных выбараў у Афрыцы. |
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 1965 Plebiscite African Elections Database