Адна-, двух-, рэдка шматгадовыя травяністыя караняплодныя расліны. Лісце рассечанае. Кветкі белыя, жоўтыя, ружовыя, фіялетавыя, у суквецці гронка. Плод — стручок. Караняплоды рознай формы (ад круглай да верацёнападобнай) і афарбоўкі (белыя, жоўтыя, шэрыя, фіялетавыя, карычневыя, чорныя), з белай мякаццю, ужываюцца сырыя. Маюць 1,6 % цукру, каля 1,9 % бялку, вітаміны С і групы В, карацін, эфірны алей, востры смак ім надаюць гліказіды.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 551. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).