Рэбун
Рэбун | |
---|---|
яп. 礼文島 | |
Характарыстыкі | |
Плошча | 80 км² |
Насельніцтва | 3 194 чал. |
Шчыльнасць насельніцтва | 39,93 чал./км² |
Размяшчэнне | |
45°21′ пн. ш. 141°01′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Японскае мора |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рэбу́н (яп.: 礼文島) — востраў у Японскім моры на паўночны захад ад вострава Хакайда. Тэрыторыя — 80 км². Насельніцтва (2007 г.) — 3194 чал.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Рэбун знаходзіцца ў 14,6 км ад суседняга вострава Рысіры і ў 43,9 км ад Хакайда. Выцягнуты з поўначы на поўдзень на 21,7 км. Найбольшая шырыня на поўначы — 5,6 км. Найменшая шырыня на поўдні — 1,3 км.
Востраў мае вулканічнае паходжанне. Найвышэйшыя пункты — гара Рэбун (490 м) і гара Мамаіва (250 м). Берагі пераважна скалістыя. На паўночным захадзе вылучаецца пясчаны пляж Гарота, вядомы сярод аматараў сёрфінгу. На поўначы вострава ёсць рака Рэбун і прэснае возера Кусю. Іншыя вадацёкі не маюць сталага характару.
Прырода
[правіць | правіць зыходнік]Востраў Рэбун уваходзіць у склад нацыянальнага парка Рысіры — Рэбун -Сарабецу. Знакаміты сваёй альпійскай флорай, асабліва кветкамі, якія можна назіраць на працягу трох летніх месяцаў. Назва вострава паходзіць з мовы айнаў і значыць «месца адкрытага мора».
Турызм
[правіць | правіць зыходнік]На востраве існуе некалькі паселішчаў. Галоўны горад і порт — Кафука, адкуль ходзяць марскія паромы да Рысіры і Хакайда. Асноўная галіна эканомікі — летні турызм. Для наведвальнікаў арганізуюцца пешыя экскурсіі, у тым ліку на горы Мамаіва і Рэбун, да аддаленых мысаў Гарота і Сукатан, адкуль у ясныя дні бачны Сахалін. На востраве захавалася ваеннае ўмацаванне касі, пабудаванае айнамі.