Руслан Фёдаравіч Алехна
Руслан Фёдаравіч Алехна | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 14 кастрычніка 1981[1] (43 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак |
Пеўчы голас | драматычны тэнар[d] |
Інструменты | вакал |
Жанры | поп-музыка |
Узнагароды | |
alehno.ru (руск.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Руслан Фёдаравіч Але́хна[2] (часам Аляхно́; нар. 14 кастрычніка 1981, Бабруйск) — беларускі спявак, пераможца тэлепраекта «Народны Артыст 2», поп-выканаўца прадзюсарскага цэнтра FBI-music.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Руслан Алехна нарадзіўся 14 кастрычніка 1981 года ў Бабруйску. Фёдар Васільевіч, бацька Руслана, — вайсковец, а мама, Галіна Іванаўна, — швачка на абутковай фабрыцы. У Руслана ёсць малодшы брат Юрась. Навучаўся ў музычнай школе ігры на баяне і трубе. Навучыўся граць на гітары і клавішах, пэўны час захапляўся ўдарнымі.
Скончыў Бабруйскі дзяржаўны аўтатранспартны каледж па спецыяльнасці «Арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на аўтатранспарце». У час навучання выступаў у гурце, гарадскім ансамблі — студыі, і ў той час спяваў у рэстаране «Белая Русь». Па заканчэнні каледжа прызваны ў войска. На творчым вечары паэта Фёдара Баравога, куды запрасілі выступіць Руслана Аляхно, на яго звярнуў увагу саліст Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, заслужаны артыст Леанід Нікольскі. Ён распавёў: «Я адразу ж заўважыў у гэтым маладым хлопцы, акрамя добрага голасу, тэмбру, адну вельмі каштоўную якасць: ён спяваў, усведамляючы тое, што спявае. Гэтае разуменне, якое чытаецца ў вачах, цяпер, нажаль, сустракаецца на нашай і расійскай эстрадзе рэдка…» Так Леанід Нікольскі прывёў юнака ў Акадэмічным ансамбль песні і танца Узброеных Сіл, дзе той застаўся на чатыры гады. У час службы прымаў удзел у розных конкурсах і фестывалях. Заваяваў Гран-пры на фестывалі ваенна-патрыятычнай песні ў Расіі, быў лаўрэатам конкурсу беларускай песні і паэзіі, а таксама лаўрэатам «Залатога шлягера». У 2003 годзе на фестывалі «На перакрыжаваннях Еўропы» ён быў названы «Чыстым голасам». У Міжнародным фестывалі песні «Мальвы-2004» Руслан заняў другое месца.
Завочна скончыў эстрадна-джазавы факультэт МДУКМ (Масква). Скончыў школу эстраднага спеву ў Грэцыі.
«Народны артыст-2»
[правіць | правіць зыходнік]У 2004 годзе Руслан прымае ўдзел у тэлепраекце расійскага канала РТР «Народны артыст-2». Ён паспяхова прайшоў адборачны тур у Мінску, і ў Маскве, у асноўным конкурсе заняў першае месца.
Руслан падпісаў кантракт з прадзюсарскім цэнтрам FBI-Music, і ў студзені 2005 года быў зняты дэбютны кліп на песню «Необыкновенная» (бел .«Незвычайная») (трыа з А. Чумаковым і А. Панаётавым). У ліпені 2005 года адбылася прэзентацыя дэбютнага дыска Руслана «Рано или поздно…» (бел. «Рана або позна…»). У 2007 годзе на дуэт з Ірынай Дарафеевай «Сэрца зямлі маёй» быў зняты кліп.
Еўрабачанне-2008
[правіць | правіць зыходнік]У 2008 годзе Руслан Аляхно перамог у фінале Нацыянальнага тэлевізійнага музычнага праекта «ЕўраФэст», і атрымаў права прадстаўляць Беларусь на конкурсе песні «Еўрабачанне-2008» у Бялградзе. Руслан правёў прома-тур па краінах, якія ўдзельнічалі ў конкурсе, таксама быў зняты кліп на песню «Hasta la Vista». Паводле вынікаў другога паўфіналу міжнароднага конкурсу песні «Еўрабачанне-2008» (22 мая) Руслан Аляхно не ўвайшоў у дзясятку найлепшых выканаўцаў і не атрымаў пуцёўку ў фінал[3].
У час палітычнага крызісу 2020—2021 гадоў
[правіць | правіць зыходнік]У часе пратэстаў у Беларусі супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, гвалту і беззаконня падтрымаў рэжым Аляксандра Лукашэнкі сваім удзелам у здымках кліпу «Любимую не отдают». Увосень 2020 года заявіў, што «Мая пазіцыя — за мір і дружбу з Расіяй, за мір у маёй краіне. Песня «Любимую не отдают» — пацверджанне таму». Па атрыманні вялікай порцыі крытыкі выказаў меркаванне, што наўрад ці яму ў каментарыях пішуць беларусы. «Думаю, дзесьці сядзяць людзі, скажам так, у найбліжэйшым замежжы — у Літве, Польшчы — адтуль прыходзяць такія лісты»[4]. 10 верасня 2021 года Аляксандр Лукашэнка надаў яму званне Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь[5].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Рано или поздно (2005, FBI-music)
- Hasta La Vista (2008)[7]
- Наследие (2013)
Зноскі
- ↑ Ruslan Alechno // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
- ↑ Руслан Алехно не пробился в финал «Евровидения» Архівавана 20 жніўня 2017. / Tut.by
- ↑ Нечаканыя факты пра Вольгу Няфёдаву і Руслана Аляхно, якія сталі заслужанымі артыстамі Беларусі, Наша Ніва, 12 верасня 2021 г.
- ↑ а б Указ Прэзідэнта Республікі Беларусь ад 10 верасня 2021 года № 336 «Аб узнагароджанні» Архівавана 14 верасня 2021.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 462 «Аб узнагароджанні»(недаступная спасылка). Афіцыйны інтэрнэт-партал Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (26 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2018. Праверана 28 лістапада 2018.
- ↑ Руслан Алехно «Hasta La Vista» / Experty.by
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (руск.)
- Нарадзіліся 14 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1981 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйску
- Выпускнікі МДІК
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Заслужаныя артысты Беларусі
- Асобы
- Музыканты паводле алфавіта
- Спевакі і спявачкі Беларусі
- Удзельнікі конкурсу песні Еўрабачанне 2008
- Прадстаўнікі Беларусі на конкурсе песні Еўрабачанне
- Ганаровыя грамадзяне Бабруйска